СМІ

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Валанцёры ByProsvet падрыхтавалі і перадалі @dissidentby наборы навагодніх паштовак для палітзнявол…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Валанцёры ByProsvet падрыхтавалі і перадалі @dissidentby наборы навагодніх паштовак для палітзняволеных. Падтрымайма нашых герояў усімі магчымымі шляхамі! На сайце byprosvet.org даступныя і іншыя наборы святочных паштовак (першы, другі), набыўшы якія вы дапаможаце нам у распаўсюдзе незалежных навін у Беларусі.

10 лістапада 2020 г. у Менску медыкі і студэнты БДАМ арганізавалі ланцугі салідарнасці. З заклікамі…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

10 лістапада 2020 г. у Менску медыкі і студэнты БДАМ арганізавалі ланцугі салідарнасці. З заклікамі вызваліць іх калегаў* і спыніць рэпрэсіі на вуліцы перад працаю выйшлі адмыслоўцы МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Больніцы хуткай медычнай дапамогі, 6-й гарадской клінічнай больніцы, 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі. *За першы тыдзень лістапада 2020 г. пяці медыкам прызначылі арышты: ад […]

Гомельская праўда № 47 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Гомельская праўда № 47 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna

9 лістапада 1963 г. у Менску нарадзіўся грамадскі ды культурніцкі дзеяч, мецэнат, філантроп, банкір…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

9 лістапада 1963 г. у Менску нарадзіўся грамадскі ды культурніцкі дзеяч, мецэнат, філантроп, банкір Віктар Бабарыка. Вярнуў у Беларусь працы беларускіх мастакоў Парыжскай школы. Спрыяў стварэнню прасторы ОК16, арганізацыі фэсту «Тэарт». У траўні 2020 г. вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва. У чэрвені яго затрымалі і пакаралі 14 гадамі зняволення. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]

Беларуская праўда № 47 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старо…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларуская праўда № 47 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot

8 лістапада 1784 г. у маёнтку Шаўры нарадзіўся гісторык, археолаг і інжынер Тэадор Нарбут. Стварыў …

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

8 лістапада 1784 г. у маёнтку Шаўры нарадзіўся гісторык, археолаг і інжынер Тэадор Нарбут. Стварыў праект Бабруйскай крэпасці і збудаваў царкву ў Эйшышках. Даследаваў Лідскі замак, увёў у навуку «Хроніку Быхаўца». У часе раскопак першым акрэсліў курганы як месцы пахаванняў. Для паўстання 1830-1831 гг. прыдумаў план узяцця Вільні. Гадаваў дзяцей у духу любові да радзімы. […]

7 Чижей № 128Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўганараван…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей № 128 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўганараваныя званнямі чальцоў Ордэна Брытанскай імперыі— Ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Музыкам Tor Band прысудзілі вялізныя тэрміны— Гісторыя палітзняволенага Аляксандра Манцэвіча Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka

У ByProsvet чарговае папаўненне – англамоўная версія нашага гістарычнага календара! Кожны дзень 202…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

У ByProsvet чарговае папаўненне – англамоўная версія нашага гістарычнага календара! Кожны дзень 2024 – каляндар, у якім хаваюцца 365 цікавостак беларускай гісторыі. Падзеі, што сталі для беларусаў вызначальнымі, і штрыхі да партрэтаў людзей, якія пакінулі нам неверагодную культурную спадчыну. Сваёй замовай на byprosvet.org ты зможаш дапамагчы нашым валанцёрам падрыхтаваць і распаўсюдзіць незалежныя газеты па паштовых […]

7 лістапада 1990 г. у Менску адбыліся шэсце і мітынг памяці ахвяр камуністычнай дыктатуры. Пасля мі…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 лістапада 1990 г. у Менску адбыліся шэсце і мітынг памяці ахвяр камуністычнай дыктатуры. Пасля мітынгу на плошчы Якуба Коласа шматтысячная калона з плакатамі і «пудзіламі камунізму» прыйшла да Дому ўраду. Гэта найбуйнейшая апазіцыйная акцыя антыкамуністычнай скіраванасці ў гісторыі БССР, дазволеная ўладамі. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень”.#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Беларускі час №46Беларусь, усе рэгіёны У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС расстраляў сама м…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларускі час №46 Беларусь, усе рэгіёны У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС расстраляў сама меней 132 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх 22 літаратары. Падзея ўвайшла ў нашу гісторыю як «Чорная ноч» або «Ноч расстраляных паэтаў». Імкненне таталітарнай савецкай сістэмы знішчыць памяць пра рэпрэсаваных і іх спадчыну не спрацавала, бо праўда і […]