Беларускі час №51 Беларусь, усе рэгіёны Улады прапаноўваюць чарговыя змены ў заканадаўстве: хочуць дазволіць бацькам на ўласнае жаданне, без суду, «здаваць» дзяцей у закрытыя спецшколы. Гэтыя ўстановы маюць шмат агульнага з калоніямі для дарослых. Каб пазбавіцца складаных дзяцей, цяпер будзе дастаткова напісаць заяву з пацвярджэннем ужывання імі алкаголю або наркотыкаў. Людзі працягваюць з’язджаць з Беларусі. […]
СМІ
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
11 снежня 2002 г. у Менску памёр пісьменнік і перакладнік Сяргей Грахоўскі. Бальшыню твораў напісаў…
11 снежня 2002 г. у Менску памёр пісьменнік і перакладнік Сяргей Грахоўскі. Бальшыню твораў напісаў па вяртанні з высылкі. Апісаў жыццё арыштантаў у аповесці «Зона маўчання». Вершамі сцвярджаў важнасць дабрыні, грамадзянскай адказнасці*. *«Мы смех і ранішні праменьЦаніць адразу не ўмеем.І што шчаслівы сёння дзень ‒Назаўтра толькі разумеем». Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
10 снежня 1870 г. у Багданаве нарадзіўся Фердынанд Рушчыц, мастак і педагог. Лічыў сябе «тутэйшым»….
10 снежня 1870 г. у Багданаве нарадзіўся Фердынанд Рушчыц, мастак і педагог. Лічыў сябе «тутэйшым». Родныя мясціны адлюстраваў у творах «Ля касцёла», «Пустка»*, «Стары дом». *«…I пры гэтым казачным, незвычайным на небе відовішчы дзівосна апусціўся далягляд, паменшалі ўзвышшы, здрабнелі прадметы. Некуды адбегла зямля, застаўся чалавек, і там – Тое» (з дзённіка мастака). Яшчэ больш цікавостак […]
Калекцыя выданняў ад ByProsvet нядаўна папоўнілася новай кнігай – «Гiсторыя Майго Сэрца». Гэта кніг…
Калекцыя выданняў ад ByProsvet нядаўна папоўнілася новай кнігай – «Гiсторыя Майго Сэрца». Гэта кніга-медытацыя, кніга-барацьба. Гісторыя пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. І часам здаецца, што зло перамагло канчаткова. Але гэта не так, таму што самая цёмная гадзіна – перад світаннем Аўтаркай тэксту і ілюстрацый да кнігі стала […]
9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч*. Аўтар вершу «Пагоня». Адзіны прыжыццё…
9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч*. Аўтар вершу «Пагоня». Адзіны прыжыццёвы зборнік – «Вянок». Арыгінал 1913 г. захоўваюць менскі музей творцы, Скарынаўская бібліятэка ў Лондане. *«Выціскаючы беларускую мову з школы, мы […] збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет». Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]
Голос Беларуси №48Важнейшие новости и аналитика раз в две неделиБеларусь, все регионы— Врач о послед…
Голос Беларуси №48 Важнейшие новости и аналитика раз в две недели Беларусь, все регионы— Врач о последствиях 2020-го и кризисе в медицине— Светлана Тихановская беларусам о «безвыборах»— Сколько беларусских добровольцев погибло в Украине?— У Беларуси предпоследнее место в Европе в Глобальном рейтинге инноваций— и другое Файл для печати8 страниц А4 или 4 страницы А3 Чтобы […]
8 снежня 1991 г. у Віскулях заключылі пагадненне пра роспуск СССР*. Звычайна згадваюць трох удзельн…
8 снежня 1991 г. у Віскулях заключылі пагадненне пра роспуск СССР*. Звычайна згадваюць трох удзельнікаў перамоваў: Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча, – але апроч іх выніковы дакумент тады падпісалі Вячаслаў Кебіч, Вітольд Фокін і Генадзь Бурбуліс. *Украіна і Беларусь абвясцілі сваю незалежнасць прыкладна за тры месяцы да таго. Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]
Гомельская праўда № 51 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…
Гомельская праўда № 51 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
Каляндар «Пейзажы Беларусі» ад ByProsvet ужо даступны для замовы на нашым сайце! Старонкі календара…
Каляндар «Пейзажы Беларусі» ад ByProsvet ужо даступны для замовы на нашым сайце! Старонкі календара ўпрыгожаныя аўтарскімі малюнкамі Менску і іншых неверагодна прыгожых беларускіх краявідаў. Шыкоўнымі навагоднімі падарункамі для вас і вашых блізкіх таксама стануць: Гістарычны каляндар «Every Day» Каляндар з выбітнымі беларускімі жанчынамі Кожнай сваёй замовай на byprosvet.org вы падтрымліваеце распаўсюд незалежнага самвыдату ў Беларусі!
7 снежня 1921 г. у Радашкавічах Браніслаў Тарашкевіч стварыў першую суполку Таварыства беларускай ш…
7 снежня 1921 г. у Радашкавічах Браніслаў Тарашкевіч стварыў першую суполку Таварыства беларускай школы. Сябры ТБШ адкрывалі бібліятэкі, выдавалі кнігі, спрыялі творчым ініцыятывам. Дзейнасць забаранялі двойчы: у 1936 г. улады Польшчы і ў 2021 г. улады Беларусі. «Давайце лічыць гэта прызнаннем», – прапанавала Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні ТБШ. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]