Моўны гісторык і даследчык Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні пахаванне беларускай мастачкі і выкладчыцы Віленскай беларускай гімназіі Ніны Сасноўскай Менавіта яна была аўтарка вядомага партрэта Янкі Купалы. Асабліва кранальна было прачытаць у артыкуле даследчыка ягоныя словы: «На віленскіх Былінах пахавана шмат беларусаў ды беларусак XIX–XXI стагодзьдзяў. Да іх рэгулярна на Раданіцу […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
130 гадоў таму нарадзіўся Пётр Татарыновіч, беларускі ксёндз і апостал рэлігійнага адраджэння
130 гадоў таму, 14 (2) чэрвеня 1896 года, нарадзіўся Пётр Татарыновіч – «апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі». Беларускі ксёндз, які праводзіў беларусізацыю ў касцёле. Хоць быў рыма-каталіцкім святаром, спрыяў пашырэнню ўніяцтва. Таксама належаў да БХД. Пасля вайны апынуўся на эміграцыі, дзе стаў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана» ды дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага […]
Разважанне над Евангельлем і псальмам пра Божую падтрымку ў складаныя часы 14 чэрвеня 2026
14 чэрвеня 2026 г, у 3-ю нядзелю пасьля Тройцы, разважаем над Евангельлем ад Мацьвея (Мц 6.22-33) і псальмам 22.Гэты эпізод — пра Божую падтрымку ў складаныя часы. Сучасны сьвет прадае нам ілюзію поўнага кантролю, і менавіта адсюль, з-за нашых парушаных прыярытэтаў, нараджаецца хранічная трывога. Чалавек часта трапляе ў пастку гіперкантролю і думкі «ўсё залежыць ад […]
Патрыяршы Экзархат Літвы ўшаноўвае памяць ахвяр рэпрэсій і дэпартацый 14 чэрвеня
УСЯЛЕНСКІ ПАТРЫЯРХАТПАТРЫЯРШЫ ЭКЗАРХАТ ЛІТВЫ АКРУЖНОЕ ПАСЛАННЕ Духавенству і набожнай пастве Патрыяршага Экзархата Літвы Умілаваныя айцы і благаслаўлёныя чада ў Госпадзе! 14 чэрвеня народ Літвы замірае ў малітоўным успаміне пра тых, хто спазнаў боль выгнання, ссылкі і страты свабоды. У гэты Дзень смутку і надзеі краіна ўшаноўвае памяць ахвяр масавых рэпрэсій і дэпартацый, падзеі якіх глыбока […]
У Жыровіцах завяршаецца адбудова барочнай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя з мінімальнай аўтэнтыкай
У Жыровіцах завяршаецца адбудова барочнай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя, падчас якой арыгінальны драўляны помнік быў практычна цалкам заменены на новы матэрыял. Візуальна ўзведзены аб’ём паўтарае гістарычныя абрысы храма, аднак працэнт захаванай аўтэнтыкі аказаўся значна ніжэйшым нават за той, што быў заяўлены ў дакументацыі. Праект рэканструкцыі, распрацаваны інстытутам «Гроднаграмадзянпраект» (навуковы кіраўнік — Алена Счасная), першапачаткова прадугледжваў […]
Сусветны Патрыярх Варфаламея выступіў на Сусветным кангрэсе Міласэрнасці ў Вільні
Слова Сусветнага Патрыярха на Сусветным кангрэсе Міласэрнасці ў Вільні Вашы Вялебнасці, шаноўны архіепіскап Гінтарас Грушас, епіскапы, шаноўныя айцы, паважаныя прысутныя, Перадаючы братэрскія дабраслаўленні Царквы Канстанцінопальскай, Сусветнага Патрыярхата, усім удзельнікам Сусветнага Апостальскага Кангрэса Міласэрнасці, мы маем абавязак, закранаючы пакуту падзеленага хрысціянства і праходзячы праз стагоддзі, якія назапасілі паслядоўныя раны на целе Царквы, сутыкнуцца з рэальнасцю. Калі […]
11 чэрвеня — гадавіна смерці беларускага рэлігійнага дзеяча і асветніка а. Яна Тарасевіча
11 чэрвеня спаўняецца чарговая гадавіна з дня адыходу ў вечнасць выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, святара і асветніка а. Яна Тарасевіча (1892-1978). Яго жыццёвы шлях стаў прыкладам самаадданага служэння Богу, Бацькаўшчыне і беларускаму народу ў замежжы. Нарадзіўшыся 20 кастрычніка 1892 г. у в. Клешнякі на Шчучыншчыне, Ян Міхайлавіч Тарасевіч у юнацтве эміграваў у Злучаныя […]
Святы Барнаба — важны дзеяч ранняга хрысціянства і паплечнік апостала Паўла
Святы Барнаба Адзін з найважнейшых дзеячаў ранняга хрысціянства і паплечнік апостала Паўла. Хоць ён не належаў да ліку дванаццаці першых вучняў Хрыста, яго традыцыйна называюць апосталам (прылічаюць да апосталаў ад 70-ці) за яго выбітны ўклад у пашырэнне веры.Нарадзіўся на Кіпры ў багатай яўрэйскай сям’і святароў (левітаў). Пры нараджэнні атрымаў імя Юзаф. За яго шчодрасць, міласэрнасць […]
Алесь Суша расказвае пра ўнікальны Катэхізіс 1835 года на беларускай мове
Дасьледчык беларускіх старадрукаў Алесь Суша расказвае пра ўнікальную кнігу – Катэхізіс 1835 г., адзіны вядомы сёньня ў сьвеце экзэмпляр першага выданьня на сучаснай беларускай мове. Гэта зборнік “Хрысьціянскай навукі для сялян, якія размаўляюць на польска-рускай мове”, што быў падрыхтаваны і апублікаваны ў Віленскай каталіцкай дыяцэзіяльнай друкарні. Як адзначае дасьледчык, гэтае выданьне ня бачыў амаль ніхто […]
Зварот Патрыярха Варфаламея пасля літургіі ў парафіі Літоўскага экзархату ў Вільні 7 чэрвеня 2026
Зварот Яго Святасці Сусветнага Патрыярха Варфаламея пасля Боскай літургіі ў парафіі Літоўскага экзархату ў Вільні (Нядзеля Усіх Святых, 7 чэрвеня 2026 г.) Вашая Эмінэнцыя, мітрапаліт Халкідонскі Эмануіл,Вашая Эксцэленцыя, епіскап Тамаскі Панарэт, Патрыяршы экзарх у Літве,высокапаважаныя прадстаўнікі свецкай улады,паважаныя святары,узлюбленыя дзеці ў Госпадзе, З пачэснага цэнтра Праваслаўя, з нашага святога Фанара, мы пасылаем усім вам нашу […]