Юбілейныя даты і гадавіны 2026 года з нашага царкоўнага календара: 910-годдзе з дня спачыну свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага (3 ліпеня 2026 года); 865-годдзе з дня стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня 2026 года); 745-годдзе з дня спачыну прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай (18 кастрычніка 2026 года); 125-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
15 сакавіка — памяць св. Клімента Гафбаўэра, рэдэмптарыста і святарa Беларусі
15 сакавіка – памяць св. Клімента Гафбаўэра Клімент Марыя Гафбауэр нарадзіўся 26 снежня 1751 года ў Тасавіцах (Маравія). У 1785 г. ён стаў рэдэмптарыстам і прыняў святарскае пасвячэнне. Тэрыторыяй яго служэння павінна была стаць тэрыторыя Беларусі, якая адышла да Расійскай імперыі пасля І падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. Верагодна, што гэта мог быць Магілёў. Падрабязней […]
Эпізод 2026.11: Разважанні над Евангеллем Марка ў 4-ю нядзелю Вялікага посту
Эпізод 2026.11: «ВЕРУ, ДАПАМАЖЫ МАЙМУ НЯВЕР’Ю». 15 сакавіка 2026 г., у 4-я нядзелю Вялікага посту, пачэснага Яна Лесьвічніка, у чарговым эпізодзе «Малітоўнага перапынку» разважаем над Евангельлем паводле Марка (Мк 9.17-31). Гэта гісторыя пра бацьку, які прыводзіць свайго хворага сына да Ісуса і просіць дапамогі. У адказ Хрыстос адкрывае глыбокую праўду пра веру, малітву і пост, […]
Рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова ў праграме «Хрысціянства і беларуская літаратура»
Бог у літаратуры: рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова У новым выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“ айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць, як у творах пісьменніка Міхася Лынькова праяўляецца духоўная спадчына нашага народа. Нават нягледзячы на атэістычны кантэкст савецкай эпохі, героі Лынькова ў моманты радасці, роспачы ці здзіўлення часта звяртаюцца да Бога. Ад простых сялян […]
Расклад набажэнстваў у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні на 16-22 сакавіка
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ 16-22 сакавіка 16 сакавіка, панядзелак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснага– Рэкалекцыйнае навучанне 17 сакавіка, аўторак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснага– Рэкалекцыйнае навучанне 18 сакавіка, серада18.00 – Літургія раней асвячаных дароў 19 сакавіка, чацвер18.00 – літургія св. Яна Залатавуснага 20 сакавіка, пятніца18.00 – Літургія раней асвячаных дароў […]
Трэцяя Нядзеля Вялікакага посту: Літургія і пакланенне Крыжу Іісуса Хрыста ў Вільні
Трэцяя Нядзеля Вялікакага посту прысвечана пакланененню Крыжу Госпада Іісуса Хрыста! Заўтра Літургія пачнецца а 10.30. Переад Літургіяй – урачыстае вынясенне Крыжа і пакланенне. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння ў суботу а 17.00 Вячэрня і Споведзі.
У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці
https://catholic.by/3/news/belarus/18915-u-pruzhanakh-pamalilisya-za-spachylaga-biskupa-kazimira-velikaseltsa-30-y-dzen-paslya-smertsi У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці 10 сакавіка ў Пружанах (Пінская дыяцэзія) біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся на супольную малітву ў 30-ы дзень пасля смерці спачылага дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца OP.
115 гадоў таму нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, віцэ-экзарх экзархату
115 гадоў таму, 11 сакавіка 1911 году, нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, які пасьля стварэньня экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі стаў віцэ-экзархам. Высьвячаны 17 кастрычніка 1937 году малады грэка-каталіцкі сьвятар пачаў сваё служэньне на Заходнім Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі — у парафіях ва Ўгрынічах, Гарадной (Столінскі р-н), Стоўбцах, Збуражы (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за […]
Папа Леў XIV: Царква – месіянскі народ з месцам для ўсіх і пакліканнем распаўсюджваць Евангельле
Царква – гэта месіянскі народ, у якім ёсьць месца для ўсіх. Яго члены пакліканы жыць як Божыя дзеці і распаўсюджваць Евангельле ва ўсім сьвеце, – адзначыў Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2026 году ў Ватыкане. «Гэта вялікі знак надзеі – асабліва ў нашыя дні, пазначаныя шматлікімі канфліктамі і войнамі, – ведаць, што Царква […]
11 сакавіка 1990 г. аднавілі душпастырскую дзейнасць Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
11 САКАВІКА – успамін аднаўлення душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы 11 сакавіка 1990 г., мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), служыў у адзіным у той час у Мінску адкрытым касцёле на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая […]