Эка-таксоўка сёння прыязджала не дарэмна! Дзякуй нашым наведвальні_цам за іх экалагічны падыход да жыцця ў Грузіі. Дарэчы, у праекта parki ar minda крыху змяніліся правілы сартавання паперы. Азнаёмцеся, калі ласка, з іх новымі парадамі.
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Заўтра, 25 студзеня з 9:00 да 11:00 вы можаце прынесці ў Кропку вашу рассартыраваную другасную сырав…
Заўтра, 25 студзеня з 9:00 да 11:00 вы можаце прынесці ў Кропку вашу рассартыраваную другасную сыравіну (пластыкавыя бутэлькі, паперу і кардон, шкло, батарэйкі), лепш у шматразовых торбах. А мы перададзім усё эка-таксоўцы ад Parki ar minda. Будзьма эка-дружалюбнымі разам!
Трэнінг «Як правесці ўстойлівае мерапрыемства»Запрашаем арганізатар_ак мерапрыемстваў пазнаёміцца з …
Трэнінг «Як правесці ўстойлівае мерапрыемства» Запрашаем арганізатар_ак мерапрыемстваў пазнаёміцца з сучаснымі прагрэсіўнымі эўрапейскімі тэндэнцыямі ўстойлівага развіцця. Вядоўца: Ганна, беларуская актывістка, якая наведвала курс «Устойлівыя мерапрыемствы» і хоча падзяліцца досведам. Устойлівае развіццё – гэта развіццё, пры якім патрэбы сучасных пакаленняў забяспечваюцца без шкоды для наступных пакаленняў. На сустрэчы вы даведаецеся, як зрабіць сваё мерапрыемства ўстойлівым – […]
Першая сустрэча гістарычнага клуба ў Кропцы прайшла з аншлагам. Дзякуй нашым вядучым і ўсім удзельні…
Першая сустрэча гістарычнага клуба ў Кропцы прайшла з аншлагам. Дзякуй нашым вядучым і ўсім удзельні_цам за цікаўнасць! Пішыце ў каментарах, якія тэмы вам цікава разабраць па гісторыі Беларусі
Магчыма вы стаміліся ад таго, што адбываецца з вамі, а можа проста ад Грузіі.. Магчыма вы б хацелі з…
Магчыма вы стаміліся ад таго, што адбываецца з вамі, а можа проста ад Грузіі.. Магчыма вы б хацелі зменаў, але не да канца ведаеце якіх, ці вам бракуе матывацыі думаць пра будучыню і планаваць. Коўч Войтак Тваркоўскі (Варшава) дапамагае людзям змяняць пункты погляду, вызначаць мэту і эфектыўна ўплываць на свет, атрымліваючы пры гэтым задавальненне ад […]
Вітаем! Новы тыдзень – новы час для новых ведаў і стасункаў.Чакаем вас ў прасторы KROPKA:Панядзелак …
Вітаем! Новы тыдзень – новы час для новых ведаў і стасункаў. Чакаем вас ў прасторы KROPKA: Панядзелак 23.01 18:30NEWГістарычны клуб. Тэма: “Паўстанне Каліноўскага” Запіс да @Yan_Niakhaichyk Серада 25.01 19:00Беларускі клуб нэтворкінгуЗапіс праз апытанку Чацвер 26.01 19:00Трэнінг “Як правесці ўстойлівае мерапрыемства” Запіс да @anna_anamalia Пятніца 27.01 15:00Грузінская мова: вучым разам!Заняткі па прынцыпу “роўны роўнаму”Запіс праз гугл-форму […]
Вывучаем грузінскую разамСёння ў нашай прасторы прайшоў занятак па грузінскай мове ў фармаце “роўны …
Вывучаем грузінскую разам Сёння ў нашай прасторы прайшоў занятак па грузінскай мове ў фармаце “роўны навучае роўнага”. Мы самастойна вывучылі ўсе грузінскія літары і запрашаем жадаючых далучыцца да нашай групы па пятніцах з 15 да 16 гадзіны.
Гістарычны клуб у Кропцы.Па вашых запытах у панядзелак пачынаюцца заняткі па гісторыі Беларусі! Раза…
Гістарычны клуб у Кропцы. Па вашых запытах у панядзелак пачынаюцца заняткі па гісторыі Беларусі! Разам з дасведчанымі эксперт_камі з гэтай галіны мы будзем пашыраць свае веды аб гістарычных падзеях і асобах Беларусі. Першы занятак прысвечаны 160-й гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага.Даведаемся аб падставах і прычынах гэтай падзеі, а таксама ўзгадаем адметных асобаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. […]
Глядзім Гары Потэра ў кінаклубе22 студзеня клуб “Кінаканапа” завяршае зімовыя святы праглядам фільма…
Глядзім Гары Потэра ў кінаклубе 22 студзеня клуб “Кінаканапа” завяршае зімовыя святы праглядам фільма “Гары Потэр і філасофскі камень” у беларускім перакладзе. Шмат у каго Гары Потэр асацыюецца з Калядамі – бо гэта час чараўніцтва, сяброўства і перамогі дабра над злом. Збяромся разам, каб апынуцца на некаторы час у сапраўднай казцы, якая да гэтага часу […]
Сонечная зімовая прывітанка!Запрашаем на гэтым усё яшчэ святочным тыдні да нас у прастору:Панядзелак…
Сонечная зімовая прывітанка! Запрашаем на гэтым усё яшчэ святочным тыдні да нас у прастору: Панядзелак 16.01 19:00Моўны клуб “Мая мова” Дыскусія “Ці важна беларуская мова для нас, каб адчуваць сябе беларусамі?” Запіс праз гугл-форму Серада 18.01 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаЗапіс праз апытанку Чацвер 19.01. Выходны дзеньВадохрышча. Субота 21.01 14:00 English speaking clubЗапіс да @pithecanthropuserectus! Нядзеля 22.01 […]