Вітанкі! Ужо сёння адбудзецца доўгачаканая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч). Месцы на імпрэзу забраніравалі так хутка, што не ўсе жадаючыя змаглі зарэгістравацца. Таму мы вырашылі зрабіць анлайн-трансляцыю! Пераходзьце па спасылцы сёння а 19
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Дыялогі за творчасцюЗапускаецца жаночы гурток, які будзе сумяшчаць размовы і творчае рукадзелле.Вяду…
Дыялогі за творчасцю Запускаецца жаночы гурток, які будзе сумяшчаць размовы і творчае рукадзелле. Вядучая гуртка Паліна кажа: “Я ведаю, як часам складана казаць пра хвалюючыя нас пытанні (накшталт стасункаў, трывожнасці). Думаю, тут можа дапамагчы прыкладное мастацтва і размова з людзьмі, якія падзяляюць твой досвед. Моўчкі ці ўслых, разам лягчэй!“ На першай сустрэчы ўдзельніцы будуць:– майстрыць […]
Расказваем, хто і што вас чакае на масленічным кірмашы 10 сакавіка: упрыгожванні з эпаксіднай смалы,…
Расказваем, хто і што вас чакае на масленічным кірмашы 10 сакавіка: упрыгожванні з эпаксіднай смалы, камянёў і бусін ад Леры. беларуская сімволіка ад нашых гасцей з Батумі batumiby.ge Яўгенія прывязе свае карціны і лялек Творцы ko.panka будуць чакаць вас з цішоткамі, постэрамі, пінаміза смачнае адказваюць Наталля і Веро упрыгожванні з бісера ад Веры і Насты […]
Святочны гурток: СаракіЗноў сустракаемся з вамі, каб адзначыць разам чарговае беларускае свята — Сар…
Святочны гурток: Саракі Зноў сустракаемся з вамі, каб адзначыць разам чарговае беларускае свята — Саракі! Паводле павер’яў, на Саракі павінны былі прыляцець з поўдня 40 выраяў. Сёння мы, як і нашы продкі, чакаем вяртання птушак, якія нясуць з сабой «ключы ад лета» — песні, цеплыню і новае жыццё. Вас чакае:майстар-клас па вырабу птушак-свісцёлак з керамацэглы, […]
Варкшоп па цыфравой бяспецы. Digital Skills Coalition Belarus запрашае вас на вясёлы і пазнавальны в…
Варкшоп па цыфравой бяспецы. Digital Skills Coalition Belarus запрашае вас на вясёлы і пазнавальны варкшоп, які адбудзецца ў атмасферы дружалюбнасці і супрацоўніцтва. Абмяркуем пагрозы, з якімі штодня сутыкаецца кожн_ая, хто карыстаецца Інтэрнэтам, і даведаемся, як захаваць вашыя цыфравыя правы і бяспеку ў сеціве. Гэта выдатная магчымасць даведацца аб новых вызавах і метадах іх пераадолення. Нашы […]
Даражэнькія, нагадваем пра наш кірмаш, які адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю!Падчас кірмаша будуць арган…
Даражэнькія, нагадваем пра наш кірмаш, які адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю! Падчас кірмаша будуць арганізаваны два майстар-класы:15:00 — майстар-клас па вырабніцтву папяровых птушачак да гукання вясны.Колькасць месцаў абмежавана, патрэбна рэгістрацыя. 17:00 — майстар-клас па вязанню мачалачак з джута.Для ўдзелі запоўніце, калі ласка, форму. Усе матэрыялы мы прадаставім
Памятаеце, што сёння вечарам у Кропцы?Прыходзьце а 18:00 на шчырыя размовы з цікавымі людзьмі.Будзем…
Памятаеце, што сёння вечарам у Кропцы? Прыходзьце а 18:00 на шчырыя размовы з цікавымі людзьмі. Будзем піць грабату і слухаць розныя жыццёвыя гісторыі: пра шлях жанчыны ў парашутным спорце, ушчамленне на працоўным месцы і вопыт гендарквірнай лесбіянкі. Добрая магчымасць падвысіць эмпатыю ды пашырыць кола сваіх сацыяльных сувязей Удзел вольны, але просім зарэгістравацца.
Сустрэча па выніках тура па гарадах ЗША артыста Аляксандра Ждановіча.Па запрашэнню Асацыяцыі беларус…
Сустрэча па выніках тура па гарадах ЗША артыста Аляксандра Ждановіча. Па запрашэнню Асацыяцыі беларусаў Амерыкі артыст Аляксандр Ждановіч у студзені – лютым наведаў 13 гарадоў ЗША з творчай праграмай для дзяцей і дарослых. На сустрэчы Аляксандр раскажа:пра жыццё беларускай супольнасці ў ЗШАпра міфы і стэрэатыпы пра Амерыку Прыходзьце паслухаць гісторыі Маляваныча! Гэта заўсёда бясконца цікава […]
Даражэнькія, мы замаўляем эка-таксоўку ад parki ar minda!Сёння ёсць магчымасць прынесці вашу чыстую …
Даражэнькія, мы замаўляем эка-таксоўку ад parki ar minda!Сёння ёсць магчымасць прынесці вашу чыстую другасную сыравіну ў «Кропку» да 21:00. Калі ласка, паглядзіце інструкцыю і прынасіце толькі тое, што мы зможам аддаць у эка-таксоўку. Сыравіна, якая не адпавядае патрабаванням, прымацца не будзе! Беражыце свой і наш час
Сняданак з Марынай Ментусавай.Прастора «Кропка» запрашае беларусак, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу …
Сняданак з Марынай Ментусавай.Прастора «Кропка» запрашае беларусак, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў ментарскай сустрэчы з Марынай Ментусавай у фармаце сняданка. За кавай мы разам паразмаўляем пра гендарную роўнасць і пра важнасць гэтай тэмы для ўсіх, а таксама будзе магчымасць задаць Марыне пытанні. Марына Ментусава — гендарная даследчыца, CEO «Gender Equality Management», са-аўтарка Сучаснай […]