Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Літоўскія дэпутаты ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг каля будынка Сейму ў падтрымку беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Побач з будынкам літоўскага Сейму ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг Такім чынам літоўскія дэпутаты выказалі салідарнасць з беларусамі ў дні 108-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. У цырымоніі ўзняцця нацыянальнага сцягу прыняла ўдзел і Святлана Ціханоўская. Шукайце больш інфармацыі тут Клацайце сюды, калі вы ў Беларусі

172-гі панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай у Вільні 30 сакавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

172-ГІ ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння 30 сакавіка а 18:30 сустракаемся на традыцыйным панядзелкавым мітынгу салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы. Галоўны пасыл мітынга: NATO без Украіны — няпоўны Альянс! NATO быў створаны, каб абараняць свабоду, дэмакратыю і мір. Але сёння менавіта Украіна выконвае гэтую місію — коштам жыццяў сваіх грамадзян. Дух свабоды Украіны […]

Паліна Шарэнда-Панасюк пра рэтрыт для былых палітвязынак і іх мары ў калоніях

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паліна Шарэнда-Панасюк была адной з першых, хто адгукнуўся на ідэю рэтрыту для былых палітвязынак. Вось яе думкі пра праект і пра тое, пра што мараць дзяўчаты ў калоніях: «Што такое калі Сонца змяншаецца да дзірачкі памерам з адну капейку? Дзясятак такіх дзірачак, праз кожную прабіваецца мікрапраменьчык і і на працягу гадзіны з лева ў права […]

30 сакавіка ў Вільнюсе: падняцце БЧБ флагштоку і мітынг салідарнасці з Украінай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак, 30 сакавіка 09:00 – падняцце БЧБ флагштоку ля Сейма Літвы18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 18:30 — панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы (ля помніка ВКЛ Гедыміну)⸻ Нагадваем пра збор на рэтрыт для былых палітвязынак Ужо сабрана: 8900€ Тэрмін збору: 2 дні Данат можна даслаць праз […]

Беларусы Вільні правялі мітынг салідарнасці ў падтрымку Сцяпана Латыпава і ўсіх зняволеных

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння беларусы Вільні выйшлі на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці, каб падтрымаць Сцяпана Латыпава. На днях стала вядома, што ён здзейсніў ужо трэцюю спробу суіцыду ў зняволенні. Падчас акцыі ўдзельнікі раздавалі лістоўкі мінакам і распавядалі пра жахі, якія адбываюцца ў беларускіх турмах і калоніях — пра ўмовы, у якіх людзі вымушаныя жыць, і пра тое, праз […]

Каманда Dapamoga рыхтуе рэтрыт для былых палітвязынак на Канарскіх астравах з 1 красавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Каманда Dapamoga не губляе часу дарэмна Мы актыўна робім апошнія падрыхтоўкі да рэтрыту для былых палітвязынак на Канарскіх астравах Старт ужо зусім хутка — 1 красавіка За апошнія дні мы: — падпісалі дамову арэнды дома — шукалі і падбіралі найлепшыя прадукты харчавання для нашых дзяўчат — займаліся рознымі тэхнічнымі пытаннямі — складалі фінальную праграму рэтрыту […]

29 сакавіка: мітынг салідарнасці і пляценне маскіравальных сетак у Беларускім Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 29 сакавіка 12:00 – нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку⸻ Нагадваем пра збор на рэтрыт для былых палітвязынак Ужо сабрана: 8835€ Тэрмін збору: 3 дні Данат можна даслаць праз нашу новую платформу: https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

Ілля Міронаў дзякуе Dapamoga і Беларускаму Замку за цёплы прыём і падтрымку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Хачу выказаць вялізную падзяку арганізацыі Dapamoga і Беларускаму Замку за неверагодны прыём! ​Асобны дзякуй Тані, Аксане і асабіста Наталлі Калегавай. Дзякуючы вам хлопцы з «Дай Дарогу!» адчувалі сябе як дома. Камфортныя ўмовы, па-сапраўднаму смачная ежа і, самае галоўнае, неверагодна добразычлівыя людзі вакол — гэта тое, што зараджае энергіяй і пакідае самыя цёплыя ўспаміны. ​Музыкі ў […]

Наталля Калегава адзначае юбілей, Dapamoga заклікае падтрымаць беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўныя беларусы і беларускі, “дапаможцы” і ўсе людзі добрай волі! Наталля Калегава, заснавальніца дабрачыннай арганізацыі Dapamoga , якая аддае сваё сэрца , час і рэсурсы беларусам ужо шосты год, 31 сакавіка адзначае свой юбілей Усім, хто ўдзячны ёй, хто падзяляе каштоўнасці падтрымкі і салідарнасці для беларусаў, хто паважае і падтрымлівае дзейнасць Dapamoga, прапануем зрабіць Наталлі […]

Цырымонія ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма з нагоды 108-й гадавіны БНР 30 сакавіка 2026

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем усіх далучацца да Цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма з нагоды 108-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. У цырымоніі возьмуць удзел і выступяць з прамовамі нацыянальная лідарка Беларусі, Святлана Ціханоўская, старшыня Сейма Літвы, Юозас Олекас і віцэ-маршалак Сената Польшчы, Міхал Камінскі. Дата: 30 сакавіка 2026 Час: 09:00–09:15 Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі (флагшток з боку ракі) […]