Как все работает в праздники. Магазины, алкоголь, доставки, транспорт, медицина и почта Транспорт Вильнюса:• С 24 по 26 декабря по расписанию субботы;• С восьми вечера 31 декабря до четырех утра 1 января проезд бесплатный, ходят ночные маршруты;• Внимание, с 22:00 31 декабря и до 01:00 01 января изменятся маршруты и график автобусов 10, 11, 33, […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Варта святла працуе кожны дзень з жніўня 2020, запрашае далучыцца і падтрымліваць мемарыял
“Варта святла” працуе кожны дзень са жніу́ня 2020. Хочаце запаліць свечкі ды прыглядзець, каб на мемарыяле было чысценька? Запісацца на Варту Святла кожны можа тутака >> Падтрымаць Варту Святла грашыма:Dapamoga LTLT873500010016588474EVIULT2VXXXPaysera LT, UAB Далучайцеся!
Запрашаем на занятак па фізічнай культуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі 27 снежня ў Замку Вільнюса
Паважанае спадарства! Запрашаем усіх у сераду 27 снежня на занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасці прыносьце свае кілімкі. 27 снежня […]
24 снежня ў Вільнюсе прайшоў традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў і выгнанцаў
Сення, у нядзелю 24 снежня, сустрэліся на традыцыйным нядзельным мітынгу у́ падтрымку палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць краіну з-за нарастаючых рэпрэсій. Жыве Беларусь! Кожаная Нядзеля 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė
Рэгістрацыя на Таемны Санта з Дапамогай заканчваецца 25 снежня, сустрэча 30 снежня ў Замку
Нагадваем, што да заканчэння рэгістрацыі на Таемны Санта з Дапамогай застау́ся адзін дзень! Спяшайцеся да 25 снежня зарэгістравацца на спецыяльным сэрвісе >>! Запрашаем усіх паўдзельнічаць у таемным санце: гульня ў якой можна атрымаць і падарыць падарунак, каб злавіць настрой святаў! Сустрэча пройдзе 30 снежня ў Замку – давайце зробім святы чароўнымі! Усім ахвочым паўдзельнічаць, неабходна […]
Святочны канцэрт ЦУД НА КАЛЯДЫ з беларускімі артыстамі ў Віленскай ратушы 25 снежня
Шаноўнае спадарства,У нас ёсць выдатная нагода сустрэцца на каляды! 25 снежня ў Віленскай ратушы адбудзецца святочная імпрэза “ЦУД НА КАЛЯДЫ” з удзелам выкшталцоных беларускіх артыстаў – спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука.Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. Канцэрт […]
Віншавальныя калядныя плакаты для добраахвотнікаў ва Украіне намалявалі ў Замку
Віншавальныя плакаты для дабраахвотнікаў ва Украіне намалявалі у́ Замку Вольныя духам беларусы і расіяне, у тым ліку і зусім маленечкія, падпісалі калядныя плакаты для добраахвотнікаў з Беларусі і Расеі, якія абараняюць Украіну ў складзе падраздзялення “Тэрор”, Палку Кастуся Каліноўскага, Рускага добраахвотніцкага корпусу і брыгады “Азоў”. Мы зычым нашым землякам-абаронцам Украіны стойкасці, удачы і Перамогі!Беражыце сябе, […]
Дзякуй за падарункі для памежнікаў, збор яшчэ ідзе, патрэбна сабраць 440 еўра
Дзякуй за падарункі для памежнікаў, для нашых анёлаў-выратавальнікаў! Збор яшчэ ідзе, патрэбна сабраць яшчэ 440 еўра, каб хапіла на ўсё заставы. Калі ласка, прыміце удзел: Dapamoga LTLT033500010015148663EVIULT2VXXXPaysera LT, UAB
Віншаванне памежнікаў у Літве перад Калядамі і заклік далучыцца да віншаванняў
Віншаванне памежнікаў Спадарства, хутка каляды і трэба павіншаваць людзей, якія першымі сустрэлі нас у Літве. Запісвайцеся, калі ласка, на вашыя заставы і маршруты, бярыце сяброў і давайце павіншуем памежнікаў! Кіроўцы, запішыце, колькі пасажыраў можаце ўзяць. Запіс ў табліцу:https://docs.google.com/spreadsheets/d/1oITJiUaoN9Pd-aioPLlv8ElbvtK0u_r7MseBAb0AJd0/edit?usp=sharing Хто не едзе, ці едзе і жадае дапамагчы матэрыяльна, ахвяруйце грошы на каву і печыва для падамежнікаў, […]
ПРЭМ’ЕРА ВІДЭА “Чакай мяне” з альбому “Лісты палітвязьням” спяваюць былыя палітвязні
ПРЭМ’ЕРА ВІДЭА “Чакай мяне” — песьня з альбому “Лісты палітвязьням”. Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі —штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў. Рэліз альбому “Лісты палітвязьням” […]