Аб’яўляем збор сродкаў на аднаўленне партрэтаў на “Варце Святла” З “Варты Святла” былі скрадзены партрэты загінулых добраахвотнікаў ва Украіне.Для новых партрэтаў неабходна набыць рамкі і пластыкавыя заднікі.Сума: 163 еўра “Варта святла” рахунак:Paysera: Dapamoga VŠĮLT033500010015148663
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Вільні адбудзецца велікодная літургія на беларускай мове
Сябры, набліжаецца Вялікдзень! Праваслаўная супольнасць ў юрысдыкцыі Ўсясветнага Патрыярхата запрашае разам праславіць Уваскрэслага Збаўцу. Літургія на беларускай мове адбудзецца ў 00:00 гадзін па адрасе: Vokiečiu g. 20, Вільня.(ноч з суботы на нядзелю) З радасцю чакаем усіх жадаючых! Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў!
Успамін пра выбух у мінскім метро 11 красавіка 2011 года
11.04.2011Дзень, які назаўседы ўвайшоў у гісторыю Беларусі. Бязлітасна спланаваны тэрарыстычны акт супраць мірных грамадзян. Выбух у мінскім метро. Забітыя і параненыя людзі, якіх выносілі на вуліцу са станцыі метро. Разгубленыя твары не толькі мінакоў і выведзеных са станцый пасажыраў, разгубленыя твары і саміх супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі. Ніхто да канца не мог усвядоміць, якое злачынства […]
У Замку для дзяцей з’явіўся жывы куток з рыбкамі
У нашым Замку мы рады ўсім: і дзецям, і дарослым, усім добрым людзям)), а таксама сабакам, катам і… рыбкам. Толькі зараз у нас жыве 6 дзяцей, а яшчэ прыходзіць шмат маленькіх беларусаў на суботнія заняткі. Для іх мы прапануем беларускую мову, самаабарону, творчую майстэрню, а зараз яшчэ жывы куток з рыбкамі. Мы будзем рады бачыць […]
Велікодны верш Ларысы Геніюш «Хрыстос уваскрос!»
Верш ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ 1954 ***Хрыстос уваскрос!і свет прачнуўсявясной на голлечку бяроз.Ударыў звон на Беларусі:Хрыстос уваскрос!Хрыстос уваскрос!Хрыстос уваскрос з крыві і болю,каб светач праўды не пагас.Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,васкрос Ён, брацці, і для нас.Так будзем помніць мы ў кайданах,падняўшы сэрцы ўгару,што так, як Бог ускрыжаваны,уваскрэсне наша Беларусь!
Наталля Калегава распавяла пра Дзімy і Вольгу Гопта ў Замку
Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы? Распавядае Наталля Калегава, дырэктарка НКА “Дапамога: “Кожная раніца пачынаецца са слоў: Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы?”Ужо амаль 3 месяцы яны з мамай Вольгай жывуць у нашым Замку. Дзіма і Вольга Гопта – нашы госці.Мы не будзем паўтараць гісторыю рэпрэсій гэтых светлых людзей. Дзіма – чалавек з асаблівасцю ментальнага […]
У Замку пройдзе бізнес-кансультацыя па запаўненні дэкларацыі ў Літве
Шаноўнае спадарства!Запрашаем вас у суботу 8 красавіка на бізнес-кансультацыю. Адкажам на пытанні па запаўненню дэкларацыі ў Літве. Таксама вы зможаце задаць свае пытанні.Кансультацыю праводзіць сертыфікаваны спецыяліст з 20-гадовым стажам і кіраўнік фінансавай кампаніі Андрэй Макараў. Субота 8 красавіка 14:00 Замак (Naujoji Riovoniu 10)
Прапанова кансультацыі па запаўненні падатковай дэкларацыі — галасаванне за час
Паважанае спадарства! Есць прапанова правесці кансультацыю па фінансавым пытанням, на якой фінансіст растлумачыць як правільна запоўніць дэкларацыю і адкажа на вашы пытанні. Нам трэба вызначыцца з часам. Прашу вас прагаласаваць!
Дапамога ўдзельнічала ў сустрэчы па праекце дапамогі бежанцам
НКА “Дапамога” была створана для дапамогі рэпрэсаваным беларусам, але няма чужога гора. З першых дзён вайны актывісты і выратаваныя “Дапамогай” сталі дапамагаць украінскім бежанцам. Сёння па запрашэнню арганізатараў прадстаўнікі “Дапамогі” удзельнічалі ў сустрэчы з Міжнароднай асацыяцыяй чалавечых каштоўнасцяў ІAHV, Швейцарыя, дырэктаркай Dr. Кацярынай Хертаг. Тэма сустрэчы – прэзентацыя праекта “Мір для душы і сіла для […]
Расклад заняткаў у Замку на тыдзень з 3 па 9 красавіка
Расклад заняткаў у Замку на тыдзень з 3 красавіка па 9 красавіка Панядзелак11:00 – Заняткі на фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык Аўторак11:00 – Заняткі па літоўскай мове для пачаткоўцаў Чацвер11:00 – Заняткі па літоўскай мове для пачаткоўцаў Пятніца 18:00 – Кансультацыя па міграцыі ад НКА Дапамога. Папярэдняя рэгістрацыя. Субота10:00 – Заняткі літоўскай […]