Увага! Заўтра, у чацвер, 4 мая 2023 г., з 9:30 да 12:00 – чарговае пасяджэнне суда, дзе слухаецца па сутнасці справа адэпта “рускага свету” ў Літве, які падтрымлівае напад РФ на Украіну, Лаурынаса Рагельскіса па абвінавачанні ў разбурэнні мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі ля будынку беларускай амбасады.Віленскі Акруговы Суд на адрас: Laisvės Prospektas 79a, […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Замку пасялілася сям’я лекараў з сынам
У нас у Замку папаўненне, а гэта – заўсёды свята! Сям’я лекараў з сынам. Усяго ў Замку практычна 7 дзяцей, дакладней іх 6, але галоўныя ёсць дарослы @Dimon Gopta. Нам заўсёды добра разам: ці робім мы найсмачнае бацвінне на ўсіх у вялікім рондалі, ці кормім рыбак.А бо барбекю і канцэрт @Космас. Яшчэ вырашалі важную задачу: […]
Нядзельныя сустрэчы беларусаў нагадваюць пра палітвязняў і салідарнасць
Кожную нядзелю! Кожную! Мы разам, каб нагадаць мясцовым і нашым , што мы памятаем аб усіх, хто застаўся на Зямлі, аб кожным з 1500, хто за кратамі. Літоўцы кажуць: «Мы верым у вас». А сёння падышлі да дзяўчат, што стаялі побач.Яны знялі акуляры, мы абняліся і плакалі разам… Яны прыехалі з Менска.. Там жахліва.. Яны […]
Верш пра любоў да Беларусі і яе прыгажосць
Як люблю я цябе, Беларусь ты мая, І як дорага ўся Прыгажосць мне твая! Вось я полем іду Цёплай летняй парой. Я любуюся тут Нашай роднай красой. Ясната ў небе скрозь, Няма воблачка ў ім. Моцна вабіць мяне Даль прасторам сваім. Палымнее усход – Нібы ўспыхнуў пажар. Сонцу гімны звіняць; Колькі ў гімнах тых чар! […]
30 красавіка ў Вільні пройдзе нядзельны мітынг супраць акупацыі Беларусі
Сябры, сёння ў нядзелю 30 красавіка сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг супраць акупацыі Беларусі і салідарнасці з Украінай. Нядзеля 30 красавіка 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė
Сябры Dapamoga могуць замовіць квіткі са зніжкай на канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
КВІТКІ СА ЗНІЖКАЙ НА КАНЦЭРТ ЗМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА для сяброў “Дапамогі” Кошт квіткоў са зніжкай 10 еўраАдрас: Paviljonas, Pylimo g. 21B, VilniusДата: 5 траўня 2023 Дзверы: 19:00 Форма для замовы квіткоў
Актывіст з Тайваня распавёў пра Чарнобыльскі шлях у Вільні
Актывіст з Тайваня аб “Чарнобыльскім шляху” https://youtu.be/pKeDJCvlzEo Жыве Беларусь!Жыве Тайвань! March for Chernobyl Anniversary in Vilnius 紀念轍諾比爾核災 + 支持烏克蘭 遊行 Belarussians in Vilnius organized a march on the anniversary of the Chernobyl disaster. You can see Sviatlana Tsikhanouskaya in this video! 在Vilnius的白俄羅斯人舉行了紀念轍諾比爾核災 + 支持烏克蘭的遊行!
У зале Замка праводзяць дыспуты, прымаюць гасцей і пішуць лісты палітвязням
У гэтай зале мы праводзім дыспуты, прымаем гасцей і пішам лісты палітвязням. Пра тое , наколькі гэта важна, распавядзе наш любімы @Дзмітрый Гопта
У Замку чакаюць новую беларускую сям’ю
Cёння ў нас папаўненне! Чакаем новую сям’ю,прыхарошваем Замак. Ужо ведаем, што знойдзем шмат знаёмых сярод нашых смелых і вольных беларусаў. #dapamoga
29 красавіка ў Замку пройдзе лекцыя «Займальная медыцына»
Шаноўнае спадарства!Запрашаем вас у суботу 29 красавіка на лекцыю “Займальная медыцына”.Як маглі лекары паўтары тысячы гадоў ужываць метады лячэння, якія сёння здаюцца катаваннямі? Дзіўныя факты і парадоксы з гісторыі медыцыны. Субота 29 красавіка 14:30 Замак (Naujoji Riovoniu 10)