Відэа з сённяшняй акцыі салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі Паважаныя сябры, Заўтра а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. У мітынгу прымуць удзел былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі…
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ад былога Жыхара Замка, які быў выратаваны год таму, прыляцела навіна
Ад былога Жыхара Замка прыляцела. Ён быў выратаваны год таму. Тым часам мы ціхенечка працягваем нашую справу, абдыманкі!
Беларускі праваслаўны прыход запрашае на дзіцячае сямейнае набажэнства ў Вільні кожную нядзелю
Беларускі праваслаўны прыход шчыра запрашае і чакае ў нядзелю а 9:30 на штотыднёвае дзіцячае сямейнае набажэнства ў Вільні!Святар сардэчна, простымі словамі накіроўвае дзетак, тлумачаць, што адбываецца ў храме. Інтэрактыўны фармат: дзеткі актыўна ўдзельнічаюць ў літургічных дзеях. Можна спяваць разам з хорам. Дзеткам і бацькам раздаюцца словы асноўных малітваў. Для самых маленькіх ладзіцца прастора, дзе на […]
Літоўскі Чырвоны крыж запрашае 4 сакавіка на бясплатныя заняткі «Мастацкая майстэрня для жанчын»
Літоўскі Чырвоны крыж запрашае 4 сакавіка на бясплатныя штотыднёвыя заняткі “Мастацкая майстэрня для жанчын”. Заняткі праводзяцца ў тым ліку на рускай мове. Можна прыйсьці з дзецьмі – аб іх будуць клапаціцца і бяспечна бавіць з імі час валанцёры Літоўскага Чырвонага Крыжа. Рэгістрацыя па спасылцы >> Старонка мерапрыемства на fb >> 4 сакавіка, Пн | 18:00. […]
З 4 сакавіка ў Вільнюскім Старым тэатры стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі
Шаноу́ныя сябры,з 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай. Курс накіраваны на разняволенне, праяву ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў і ўключае ў сябе: Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да […]
Былы палітвязень Антон Маслык злавіў першую фарэль у Літве і будуе жыццё ў Вільні
Добрага сонечнага дзянёчку і у́сім вітаначкі ад былога палітвязня Антона Маслыка, сябры! Антон злавіу́ сваю першую фарэль у Літве сёння! Ментар Дапамогі запрасіў бацьку сям’і палітвязняў з сабой на рыбалку.) А як праходзяць вашыя выходныя? Дарэчы, Антон са сваей жонкай, палітвязынкай Кацярынай Еўдакімавай, і трыма дзецьмі, жывуць у Замку і будуюць нанова жыццё ў Вільні, […]
Заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў у Замку Вільнюса 3 сакавіка
Шаноўныя сябры,Нагадваем, што заўтра ў Замку заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў з прафесійным настаўнікам, далучайцеся! Папярэдняя рэгістрацыя тутака>> Заняткі – бясплатныя Нядзеля, 3 сакавіка | 13:00 Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 26 лютага – 3 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры […]
Перастрэлка ў Замку: забойства шэрыфа і ролі Міхаіла Жамчужнага і Антона Маслыкі
У Замку адбылася перастрэлка! Хто забіў шэрыфа? Куды глядзела Наталля Калегава? Міхаіл Жамчужны – галоўны мафіозі, а Антон Маслыка – “лялькавод”! Глядзіце хутчэй разаблачэнне веку ў нашым эксклюзіўным экстрЫмісцкім рэпартажы! З гукам! 😉 А як вы бавіце час вольнымі вечарочкамі? :))) Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]
У Вільні пачаўся запіс у муніцыпальныя школы з беларускай мовай навучання
Беларускія бацькі Вільні! Ад 1-га сакавіка стартаваў запіс у муніцыпальныя школы гораду. Запісваем дзяцей усіх узростаў з пазнакай “беларуская мова/гімназія ім.Скарыны”, каб паказаць, што ёсць неабходнасць паўнавартаснай школы ў сваім будынку. Падаць заяўку можна на сайце ці асабіста ў будынку самакіравання Вільні. Асаблівая ўвага бацькі пачатковай школы 1,2,3 класаў: папярэдне дамоўлена адчыніць паралелі ў Скарынаўцы […]
З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Жадаем здароўя, моцы і творчых поспехаў
З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Шчыра жадаем здароўя, моцы, творчых поспехаў і перамогі! Дзякуем табе за падтрымку і натхненне беларусаў, за твае песні і сяброўства, за бчб-Форт беларусаў на мяжы Літвы і Беларусі, за адданасьць рэвалюцыі і людзям! Муры рухнуць!