Анатолий Хиневич – политзаключенный , провел в заключении 2,5 года , остается активным волонтером , другом Dapamoga и в списках почетных жителей Замка. Желаем имениннику творческих успехов , любящей семьи и здоровья , и все будет Жыве Беларусь! https://www.youtube.com/watch?v=fTa3gPnY2w0&t=10s
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Запрашаем на кансультацыю па міграцыі 15 снежня ў 17:00 у Замку на Naujoji Riovoniu 10
Шаноўнае спадарства!Запрашаем вас заўтра на кансультацыю па міграцыі.Адкажам на пытанні па легалізацыі Пятніца 15 снежня 17:00 Замак Naujoji Riovoniu 10
Запрашаем паўдзельнічаць у гульні Таемны Санта з Дапамогай 30 снежня ў Замку ў Вільнюсе
Таемны Санта з Дапамогай! Запрашаем усіх паўдзельнічаць у таемным санце: гульня ў якой можна атрымаць і падарыць падарунак, каб злавіць настрой святаў! Сустрэча пройдзе 30 снежня ў Замку – давайце зробім святы чароўнымі! Усім ахвочым паўдзельнічаць, неабходна да 25 снежня зарэгістравацца на сэрвісе >>,пасля чаго пройдзе лёсаванне і вы даведайцеся, для каго вы будзеце таемным […]
Сёння дзень нараджэння Хартыі — людзей сумленных і згуртаваных, якія любяць Беларусь
Сёння дзень нараджэння ў людзей, бо Хартыя – гэта людзі, сумленныя, згуртаваныя, якія даюць разуменне – што такое каманда, вера і любоў да Беларусі! Асобны дзякуй за гэта галоўнаму рэдактару Наталлі Радзінай. Будзьце, Жыве! https://youtu.be/QdcwREjpy18?si=Ia6N9S847nVxITZK
Больш за 1190 вечароў запальваюцца свечкі на Варце Святла каля беламбасады ў памяць аб ахвярах
Больш за 1190 вечароў запальваюцца свечкі на Варце Святла каля беламбасады у памяць аб ахвярах барацьбы з дыктатурай. Кожная свечка, кожная думка, свабодная і ўдзячная, набліжаюць нас да дня, калі ў свабодным Менску мы гучна скажам: Жыве Беларусь! Жыве вечна! Падтрымаць Варту Святла: Dapamoga LTLT873500010016588474EVIULT2VXXXPaysera LT, UAB Запісацца на Варту Святла >>
Сустрэча па вядзенні бізнесу ў Літве з фінансавым кансультантам Андрэем Макаравым 16 снежня
Шаноўнае спадарсва! Запрашаем вас на сустрэчу па вядзенні бізнесу ў Літве Фінансавы кансультант Андрэй Макараў раскажа ўсе нюансы вядзення бізнесу ў Літве і яго рэгістрацыі. субота 16 снежня 16.00 Замак Naujoji Riovoniu 10
Святочная імпрэза ЦУД НА КАЛЯДЫ з беларускімі артыстамі 25 снежня ў Віленскай ратушы
Шаноўнае спадарства!У нас ёсць выдатная нагода сустрэцца на каляды 25 снежня ў Віленскай ратушы адбудзецца святочная імпрэза “ЦУД НА КАЛЯДЫ” з удзелам выкшталцоных беларускіх артыстаў – спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука.Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. Канцэрт […]
Запрашаем на заняткі па літоўскай мове для пачаткоўцаў 13 снежня ў замку Naujoji Riovoniu 10
Шаноўнае спадарства!Запрашаем вас далучыцца да заняткаў па літоўскай мове для пачаткоўцаў Папярэдняя рэгістрацыя Серада 13 снежня 19.00 Замак Naujoji Riovoniu 10
Экранізацыя казкі Чарлза Дыкенса цяпер з агучкай на беларускай мове ў шэлтары Замак Dapamoga
Экранізацыя казкі Чарлза Дыкенса, адной з самых вядомых калядных аповесцяў, цяпер і ў агучцы на беларускай мове ад студыі Кавярня.Напярэдадні святочных дзён, у сярэдзіне снежня, запрашаем на прагляды ва ўтульным шэлтары “Замак” Dapamoga, пагрузіцца ў сусвет Disney, калядных цудаў, прывідаў. Дзеці да 12 год у суправаджэнні бацькоў, мультфільм мае рэйтынг PG. Рэгiстрацыя па спасылцы >>
Заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай 12 снежня ў Замку
Запрашаем усіх заўтра на заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай. Курс накіраваны на адсочванне і аналіз сваіх пачуццяў і эмоцый, каб знайсці ўзаемадзеянне з сабой. Заняткі групавыя, таму разуменне сваёй сітуацыі таксама можа прыйсці падчас выказвання ўдзельнікаў гурта. 12 cнежня 18:00 Замак N. Rioviniu 10