Шаноўныя сябры, 6 ліпеня а 12:00, у Дзень дзяржаўнасці Літвы/Дзень каранацыі караля Міндоўга, на сталічнай плошчы Сымона Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы. Запрашаем беларусаў Літвы прадэманстраваць салідарнасць з народам краіны, якая аказвае дапамогу ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь, і выйсці ў гэты дзень на плошчу перад […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сустрэча з прадстаўніком паліцыі ў Замку 2 ліпеня ў межах праграмы “Даведайся свайго суседа”
Запрашаем у аўторак 2 ліпеня а 18:00 у Замак на сустрэчу з прадстаўніком паліцыі ў межах праграмы “Даведайся свайго суседа”, каб абмеркаваць пытанні, якія ўзнікаюць у беларускай супольнасці, а таксама даведацца пра правілы грамадскага парадку пражывання ў Літве і ў горадзе Вільнюсе. 2 ліпеня, аўт | 18:00Замак, Naujoji Riovoniu 10
Бясплатныя творчыя летнія майстар-класы для дзяцей 8-12 гадоў у Вільнюсе
Архітэктурная майстэрня запрашае дзяцей (ад 8 да 12 гадоў) на бясплатныя творчыя летнія майстар-класы стварыць крэатыўныя і непрадказальныя прадметы! Падчас працы ў творчай майстэрні дзеці будуць даследаваць навакольны свет, знаходзіць розныя ўласцівасці прадметаў, з якімі мы сустракаемся кожны дзень, напрыклад, лаўкі, крэсла ці лямпы 🙂 Пад кіраўніцтвам дасведчанага педагога дзеці зробяць эскіз абранага імі аб’екта, […]
Кадры з нядзельнай акцыі салідарнасці ў Вільні ў падтрымку палітвязняў Беларусі
Кадры з сённяшняй акцыі салідарнасьці ў Вільні. Жыве Беларусь! Паважанае спадарства, Сёння, у нядзелю, як звычайна а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў! У мітынгу прымуць удзел былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны…
Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку 28 чэрвеня з 14:00
Паважанае спадарства, Сёння, 28 чэрвеня (пт), з 14:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! 28 чэрвеня, пт | з 14:00Замак, Naujoji Riovoniu 10
Дзякуй усім, хто дапамагае закрыць выдаткі Замка ў Вільнюсе ў гэтым месяцы
Даражэнькія, дзякуй вялікі ўсім, хто адгукаецца і яшчэ адгукнецца дапамагчы закрыць выдаткі Замка ў гэтым месяцы! Нагадваем нашыя рахункі:PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania
Лекцыя пра Тамвыдат у доме-музеі сям’і Венцлава ў Вільні 28 чэрвеня
Дарагія сябры!З задавальненнем запрашаем вас 28 чэрвеня а 18:30 у Дом-музей сям’і Венцлава/Venclovų namai-muziejus, прысвечаны літоўскаму пісьменніку Антанасу Венцлаве і яго сыну, паэту Томасу Венцлаве, на вуліцы Pamėkalnio 34 ў Вільні.Лекцыя будзе прысвечаная Тамвыдату – з’яве ў літаратуры, філасофіі і палітыцы часоў СССР, калі творы, забароненыя да друку ўнутры краіны, выдаваліся за мяжой – “там” […]
Музычная капэла «Гоман» у Вільні запрашае новых удзельнікаў і ўдзельніц
Музычная капэла “Гоман” запрашае новых удзельнікаў ды ўдзельніц Мы — малады калектыў, заснаваны ў Вільні прафесійнымі дырыжорамі Мікалаем і Вольгай Семянчукамі. За плячыма ў нас ужо некалькі удалых выступаў, наперадзе шэраг планаў. Калі вы любіце спевы, любіце беларускую музыку і падзяляеце нашыя ідэалы, то далучайцеся! Запрашаем аматараў і аматарак, прафесійных вакалістаў і вакалістак, музыкаў- інструменталістаў […]
Алеся вяртаецца: запрашаем на вечарынку ў пятніцу а 18:00
Сябры, мы рады падзяліцца з вамі навіной! Алеся зноў з намі!! Мы запрашаем усіх сяброў да нас на вечарынку ў гэтую пятніцу ў 18.00 Усе падрабязнасці пазней у нашых сац. сетках. Столькі эмоцый
Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні 29 чэрвеня 2024 года
29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні! Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй. Сёлета вас чакаюць: выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Ойра”пляценне вянкоўпошукі папараць-кветкібеларускія народныя танцы купальскі крупнікраспальванне вогнішча старадаўнім спосабам Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш […]