Сёння гадавіна смерці Віктара Савіча, нашага сябра, сумленнага чалавека, рэвалюцыянера, байца-добраахвотніка ПКК, аўтара слоў гімна “Перамога”. Віктар загінуў увечары, 9 кастрычніка 2023 года ў ДТЗ пад Вільняй. Гібель Віці стала вялікай стратай як для беларускай дыяспары, так і для Новай Беларусі, аб якой ён марыў, да якой імкнуўся і думкамі, і дзеяннямі. Тэкст песні, якая гучыць […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
9 кастрычніка ў Вільнюсе практыкі з унікальным тыбецкім інструментам для лячэння нервовай сістэмы
Ужо сёння! Запрашаем на практыкі для душы і цела. Прадстаўляем унікальны тыбецкі інструмент для лячэння нервовай сістэмы з дапамогай гуку! Гэты старажытны метад дапаможа вам адчуць спакой, расслабленне і гармонію. Гукі, якія вырабляе гэты інструмент, ачышчаюць кроў, мозг, вызваляюць ад негатыўных вібрацый, аднаўляюць нейронныя сувязі, слых, зрок, мову . Цудоўная моц! Даверцеся мудрасці старажытных традыцый […]
Dapamoga адзначае дні народзінаў доктара Мартава і цэніць чэснае слова
У жыцці Dapamoga шмат светлых момантаў. Безумоўна гэта вось такія дні народзінаў цудоўных людзей, як доктар Мартаў.“Свет трымаецца на чэсным слове” – цытата гэтага выдатнага чалавека і адзін з галоўных прынцыпаў нашай арганізацыі Dapamoga. #этоденьвисторииDapamoga
Галасуйце і дапамажыце выбраць лепшы, пакідаючы каментары
Галасуйце і дапамажыце нам выбраць лепшы! А яшчэ мы дадалі магчымасць пакідаць каментары.Будзем радыя зваротнай сувязі
Бясплатны анлайн-семінар пра сістэму аховы здароўя ў Літве 9 кастрычніка
Запрашаем вас зарэгістравацца і прыняць удзел у бясплатным анлайн-семінары “Сістэма аховы здароўя ў Літве: што трэба ведаць?”, які адбудзецца ў сераду 9 кастрычніка ў 11:00 і будзе праводзіцца спецыялістам Літоўскага Чырвонага Крыжа. Падчас семінара можна будзе задаць пытанні спікерам. 9 кастрычніка, ср | 11.00 Online Рэгістрацыя: https://forms.gle/1eVzEsc9jJbXmj6C9 Гэты семінар будзе трэцім заняткам з новага курса […]
Лекцыя Уладзіміра Арлова пра ролю жанчын у гісторыі Беларусі ў Вільні 11 кастрычніка
Лекцыя Уладзіміра Арлова «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі» ў Вільні У пятніцу, 11 кастрычніка, Беларуская Рада культуры запрашае на лекцыю Уладзіміра Арлова «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі». Вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве […]
2021 год: У сям’і Dapamoga з’явіліся казачныя бабры і зайцы ў Замку ў Вільнюсе
2021 год. Вось такія ў нас бываюць бабры ды зайцы Каралеўскія, казачныя Тры гады таму ў сям’і Dapamoga прыбыло. Адны з першых жыхароў Замку. #этоденьвисторииDapamoga
Беларусы Вільні ўзялі ўдзел у мітынгу ўшанавання ахвяраў Украіны і Ізраіля 7 кастрычніка
7 кастрычніка на Кафедральнай плошчы беларусы Вільні ўзялі ўдзел у мітынгу пра ўшанаванне ахвяраў украінскіх і ізраільскіх мірных жыхароў. Мы прапануем вам фрагмент выступу літоўскага парламентарыя Эмануэліса Зінгерыса, які нагадаў прысутным, якія страты панеслі габрэі Літвы ў Другую сусветную вайну, і што Літва гатова любым чынам падтрымаць Украіну і Ізраіль у барацьбе за жыццё і […]
Мітынг у Вільнюсе ўшаноўвае ахвяраў украінскіх і ізраільскіх мірных жыхароў
Сенняшні мітынг прысвечаны ўшанаванню ахвяраў украінскіх і ізраільскіх мірных жыхароў. Скажам “Не” тэрарызму Расіі і Ірана. Слава Украіне і Ам Ісраэль Хай!
116-ы Панядзелкавы мітынг 7 кастрычніка ў Вільні ўшаноўвае ахвяраў Украіны і Ізраіля
116-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца 7 кастрычніка а 18:30 на Катэдральнай плошчы каля помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну! Гэты Панядзелкавы мітынг прысвечаны памяці і ўшанаванню ахвяраў украінскіх мірных жыхароў у Бучы, Ірпені і іншых акупаваных Расійскімі бандытамі тэрыторыях Украіны. Таксама мітынг прысвечаны памяці і ўшанаванню забітых мірных жыхароў падчас рэзні, арганізаванай ХАМАС у Ізраілі 7 кастрычніка. […]