Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Канцэрт-кватэрнік Максіма Шчарбіны 15 кастрычніка ў Замку ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Канцэрт-кватэрнік Максіма Шчарбіны У аўторак 15 кастрычніка ў 19:00 чакаем вас на вячэрнім канцэрце-кватэрніку музыкі Максіма Шчарбіны. Максім – аўтар і выканавец з Беларусі. Яго канцэрты-кватэрнікі – гэта гукі гітары, аўтарская паэзія і крыху жыццёвай філасофіі. На кватэрніку Максім падзеліцца тым, што важна для кожнага – Каханне, Свабода і Сэнс. Замак, Naujoji Riovoniu 10

Беларусы сабралі больш за 200 € за суткі для аплаты электрычнасці ў Замку ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дарагія сябры, беларусы! Вы вялікія малайцы: за суткі сабрана больш за 200 €. Калі тэмп захаваецца, то ўжо заўтра ўвечары зможам цалкам аплаціць электрычнасць! Беларус беларусу беларус! Жыве Беларусь! Жыве Замак!

Заняткі па фізкультуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі ў Замку ў Вільнюсе кожны панядзелак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства,нагадваем: заўтра занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасьці прыносьце свае кілімкі. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.  Заняткі – бясплатныя, далучайцеся! […]

Валанцёры наведалі балетны спектакль «Карсар» у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Валанцёры – жывыя людзі, якія таксама часам жадаюць насалоджвацца прыгажосцю мастацтва Учора наведалі балетны спектакль Карсар у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.

Беларусы Вільні правялі традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці 13 кастрычніка 2024

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння, 13 кастрычніка 2024, беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі. Паглядзіце, як гэта было. Па дадзеных праваабарончага цэнтра “Вясна” сёння 1290 чалавек лічацца палітычнымі зняволеннымі. Гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную колькасьць людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, бо да праваабаронцаў даходзяць ня ўсе справы, на што ёсьць […]

2020 год: Брошкі Наталлі Калегавай і Святланы Ціханоўскай як падарункі для Меркель

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Першая такая брошка ў Наталлі Калегавай, другая паехала разам з Святланай Ціханоўскай як падарунак для Меркель.Захапленне працай майстра Хто пазнае аб чым размова паміж дзяўчатамі і хто на фота Этнічная тату і восеньскі нацюрморт. #ГісторыяDapamoga

Ментарка Dapamoga ўвечары наведала Замак і атрымала восеньскія грыбныя вітанкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Ментарка Dapamoga завітаўшы ўчора ўвечары ў Замак, была прыемна шакаваная тым, што ўбачыла – паглядзіце і вы!) Усім восеньскія грыбныя вітанкі ад жыхароў Замку! #замкавыбэкстэйдж

Замак у Вільнюсе просіць данаты для аплаты камунальных паслуг і падтрымкі беларускіх уцекачоў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, просім, калі ласка, падтрымаць Замак данатамі! Нам патрэбная вашая дапамога, каб да канца кастрычніка аплаціць запазычанасьць Замка за камуналку, якая на дадзены момант складае 2600 еўра. Нашыя рахункі: PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]

Цёплая спантанная вечарына ў Вільнюсе з нагоды Дня Народзінаў беларускай музыкі Волі Семянчук

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Цёплыя моманты з учорашняй спантаннай вечарыны з нагоды Дня Народзінау́ беларускай музыкі Волі Семянчук. Волечка, шчыра віншуем цябе! Любові, здароу́я і дабрабыту табе і тваей прыгожай сям’е, здяйснення марау́, добрых людзей вакол і дасягнення новых творчых высотау́! Людзі Замка і дапаможцы, падыходзьце, пад’язджайце зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды […]