Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

7 траўня ў Беларускім Замку ў Вільнюсе пройдуць прафесійныя прыёмы і сустрэчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 7 траўня «Калі няма надзеі, трэба яе ствараць.» (Альбер Камю)⸻ 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 18:00 – 20:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 19:00 – гарбата для душы: псіхалагічная сустрэча у Беларускім Замку

Малады беларус Аляксандр Карнееў асуджаны на 5,5 года, не звязаны з дзейнасцю Dapamoga

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Мы са шкадаваннем даведаліся пра прысуд маладому беларусу Аляксандру Карнееву. Адначасова хочам адзначыць, што Аляксандр не меў ніякага дачынення да дзейнасці Dapamoga. На жаль, мы ў чарговы раз бачым, як беларускі рэжым выкарыстоўвае гуманітарныя і грамадскія ініцыятывы для стварэння палітычна матываваных крымінальных спраў і запалохвання людзей. Выказваем падтрымку Аляксандру і яго блізкім https://t.me/zerkalo_io/162336 Зеркало | […]

История Ерванда Мартиросяна: борьба с зависимостью и поддержка волонтеров после психбольницы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

В марте мы рассказывали историю Ерванда Мартиросяна. После серии алкогольных срывов и попытки суицида он оказался в психиатрической больнице. Позже, после публикации его истории, мужчину выписали и забрали волонтеры. Мы встретились с Ервандом снова, чтобы узнать, как он живёт сейчас. Он выглядит заметно лучше: бодрый, много шутит, угощает мороженым. По его словам, реакция на публикацию […]

Мемарыяльная экскурсія па Вільні «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» 10 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем Вас у нядзелю 10 траўня на мемарыяльную экскурсію па Вільні “Музыка і муза Станіслава Манюшкі”, прысьвечаную дню нараджэньня нашага земляка, які адзначаюць 5 траўня! Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага. Падчас экскурсіі мы заглыбімся ў культурнае жыцьцё Вільні сярэдзіны XIX […]

Еўрапейскі марш у Дзень Еўропы 9 траўня ў Вільні: шэсце за свабоду і дэмакратыю

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ У ДЗЕНЬ ЕЎРОПЫ Ў ВІЛЬНI 9 траўня, у Дзень Еўропы, запрашаем усіх, каму неабыякавая еўрапейская будучыня, далучыцца да сімвалічнага шэсця ў Вільні. Еўрапейскі марш — гэта наш агульны крок салідарнасці з усімі народамі і дзяржавамі, якія змагаюцца за свабоду, дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці Вазьміце з сабой сяброў, сцягі, добры настрой і еўрапейскае сэрца […]

6 траўня ў Беларускім Замку: заняткі па ёзе і пляценне маскіравальных сетак для Украіны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 6 траўня «Калі ты страціў усё — у цябе ўсё яшчэ ёсць будучыня.» (Эрых Марыя Рэмарк) ⸻ 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

Заняткі па ёзе з інструктарам Алесем у Беларускім Замку ў сераду і суботу

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗАНЯТКІ ПА ЁЗЕ З ІНСТРУКТАРАМ АЛЕСЕМ Ёга вяртаецца ў Замак! У сераду і суботу запрашаем на заняткі ў Беларускім Замку! Заняткі праводзіць інструктар Алесь. Што вас чакае?   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі. Чаму ёга карысная?   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і […]

Псіхалагічная сустрэча за гарбатай у Беларускім Замку 7 траўня а 19:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА У чацвер, 7 траўня, а 19:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх Да сустрэчы Чацвер 7 траўня 19:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių […]

5 траўня ў Замку: прыём прафесіяналаў, пляценне сетак і клуб літоўскай мовы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 5 траўня «Кожны чалавек — гэта гісторыя.» (Габрыэль Гарсія Маркес)⸻ 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку

176-ы панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай 4 траўня на Кафедральнай плошчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння 4 траўня а 18:30 запрашаем вас на Кафедральную плошчу на ўжо 176-ы панядзелкавы мітынг у падтрымку Украіны Ужо шмат гадоў Расія выкарыстоўвае 9 траўня і так званы «Бесмяротны полк» як інструмент прапаганды, каб апраўдаць вайну супраць Украіны. Пакуль яны гавораць пра «перамогу», іх салдаты працягваюць бамбіць гарады, катуюць, гвалцяць […]