Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Вільнюсе адкрылася крама KROPKA, якую стварылі Вольга і Дзмітрый Фурманавы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2021 год. Як мы сустракалі героя!Прывітанне Вользе і Дзмітрыю Фурманавым Наша сяброўскае прывітанне прасторы KROPKA! Пасля паўтары гады расстання пара ўз’ядналася ў аэрапорце Вільнюса 30 кастрычніка 2021 года. Вольга чакала Дзмітрыя з плакатам «Мой герой». Як толькі ён з’явіўся, Вольга кінулася да яго, пад радасныя воклічы: “Оля!”, “Дзіма!” і “Жыве Беларусь!”. Гэтая сустрэча стала сапраўднай […]

Крама і творчая прастора KROPKA запрашае на беларускія народныя восеньскія спевы 2-3 лістапада

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Крама і творчая прастора KROPKA запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да традыцыі сумесных беларускіх народных восеньскіх спеваў Будзем слухаць адзін аднога, гучаць і прыемна праводзіць час разам 2 і 3 лістапада, 14:00 KROPKA, Savičiaus g. 6

Лекцыя пра паходжанне і традыцыі беларускага свята «Дзяды» з выступам гурта «Ойра»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Лекцыя: Паходжанне і традыцыя беларускага свята «Дзяды» Бонус: Выступ беларускага фальклорнага гурта “Ойра” (~15 хвілін) Кавярня Not Only Coffee (адразу за ўваходам па лесвіцы спусціцца ўніз) Уваход вольны. 2 Лістапада, 13.00-14.00 Кавярня Not Only Coffee, Užupio g. 13

Хэлоўін-2024 у цёмным замку ў Вільні: свята для беларускіх нечысцікаў 31 кастрычніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У АДНЫМ ЦЁМНЫМ-ЦЁМНЫМ ЗАМКУ: ХЭЛОЎІН-2024! У чацвер 3⃣1⃣ кастрычніка а 21:00 у адным цёмным-цёмным Замку ў Вільні збярэцца ўсе вясёлыя беларускія нечысцікі: лясуны і пачвары, вадзянікі і казыткі… Вас чакаюць конкурсы, забавы , падарункі і вядома ж – Вядзьмарства і варажбы ! Адсвяткуем Дзень усіх Святых 2⃣0⃣2⃣4⃣ сярод сяброў у сценах цёплага беларускага Замка! Уваход […]

Замак у Вільнюсе просіць тэрмінова дапамагчы данатамі на камунальныя паслугі, не хапае 910 еўра

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, просім, калі ласка, тэрмінова падтрымаць Замак данатамі – на камунальныя паслугі, якія трэба аплаціць да канца месяца (засталося 2 дні!) – на дадзены момант не хапае яшчэ 910,23 еўра Дзякуючы вашым данатам, мы ўжо аплацілі электрычнасць на суму 621 еўра. Але запазычанасьць за камунальныя паслугі яшчэ далёка не закрытая, неабходна пагасіць яшчэ 2 070 еу́ра (з […]

Акцыя беларусаў у Вільні 27 кастрычніка 2024 года ў памяць ахвяр Ночы расстраляных паэтаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў – ці не самай жудаснай ночы ў гісторыі сталінскага тэрору на Беларусі. З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, […]

Сенняшні сеанс гукатэрапіі ў Замку ў Вільнюсе плануецца на 11:00, але пад пытаннем

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сенняшні сеанс гукатэрапіі ў Замку пад пытаннем. Плануецца ў 11:00. “Паведамлю з раніцы, бо ведаю ўжо хто быў на тэрапіі чакаюць з нецярпеннем сустрэчы ” – @Sashamirnaya24

Беларусы Вільні ўшанавалі памяць расстраляных паэтаў і культурных дзеячоў 29 кастрычніка 2024 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ўвечары, напярэдадні Ночы расстраляных паэтаў, беларусы Вільні зладзілі пікеты ля віленскіх помнікаў, звязаных з імёнамі загінуўшых дзеячоў беларускай культуры: усклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі памяці расстралянага 29 кастрычніка 1937 года паэта і драматурга Мойшы Кульбака, і ля скульптуры, прысвечанай герою яго паэмы – віленскаму ваданосу. Таксама гэтым вечарам запаліліся знічы ля Lazdynų Pelėda – […]

Валанцёры Dapamoga запрашаюць ушанаваць памяць расстраляных паэтаў у Вільнюсе 29 кастрычніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў валанцёры Dapamoga запрашаюць ускласці кветкі і запаліць знічы ў пашану памяці рэпрэсаваных беларусаў — паэта Мойшэ Кульбака і Прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага ў скверы на Arklių gatve. 29.10.2024 19:00Lazdynų Pelėdos skveras Лакацыя У беларускім Замку адбудзецца прагляд фільма “Зніклая паэзія” рэжысёра Іллі Бажко, запальванне знічаў пад партрэтамі […]

Міністэрства сацыяльнай абароны і працы запусціла сайт micenter.lt для замежнікаў у Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Міністэрства сацыяльнай абароны і працы (МСЗТ) паведамляе: Запушчаны новы сайт https://micenter.lt, на якім замежнікі, якія прыязджаюць у Літву і пражываюць тут, змогуць знайсці ўсю актуальную інфармацыю аб курсах літоўскай мовы, падатках, пошуку жылля і афармленні дакументаў.