Вялікі наш сябар, удзельнік нашых святочных праграм Мікіта Камянецкі mikita.music У 2020 годзе Мікіта актыўна выступаў на дваровых канцэртах. Пасля аднаго з такіх канцэртаў яго затрымалі, дасталі наўпрост з таксі і адправілі адбываць суткі. Пасля гэтага музыка вымушаны быў пакінуць краіну, як і многія іншыя. Зараз Мікіту можна пабачыць і паслухаць на вуліцах Вільнюса.Ён так […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Алея, прысвечаная жанчынам беларускай рэвалюцыі, створана ў 2021 годзе
2021 год. Алея, прысвечаная жанчынам беларускай рэвалюцыі Нашы партнёры – Таварыства Беларускай культуры. #ГісторыяDapamoga
2020 год: Мясцовае насельніцтва цёпла сустракала беларусаў і падтрымлівала Аляксея Санчука
2020 год. Вельмі па-добраму беларусаў сустракала мясцовае насельніцтва. Акцыя ў падтрымку Аляксея Санчука – барабаншчыка, які запальваў сэрцы рытмам на масавых маршах у 2020 годзе. Данаты ад нашага вялікага сябра – Святланы Алексіевіч. Нашы першыя сцягі ад нашых пастаянных партнёраў www.flagmanas.lt #ГісторыяDapamoga
Варта Святла шукае вартаўнікоў на снежань для запальвання свечак у Вільні
Варта Святла: Шукаем вартаўнікоў на снежань! Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніуня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у бесперапынную працу Варты Святла? […]
Урачыстая імша за Беларусь у касцёле Святога Барталамея 14 снежня ў 18:00
Запрашаем усіх ахвочых далучацца да ўрачыстай імшы за Беларусь у касцёле Святога Барталамея 14 снежня 18:00 Užupio g. 17A
7 снежня ў Беларускім Замку прайшоў монаспектакль і канцэрт Аляксандра Памідорава
7 снежня ў Беларускім Замку адбыўся вечар мастацтва і музыкі Монаспектакль Алены Багдановіч “Дзе б мы ні прычалілі”. Незвычайны спектакль паводле мемуараў Надзеі Тэфі, у выкананні таленавітай актрысы і рэжысеркі Алены Багдановіч – сябра нашай арганізацыі.Падчас спектаклю мы нібыта перажылі разам з пісьменніцай яе цяжкае падарожжа праз эміграцыю, успаміны і пошук сябе ў свеце. Глыбокая […]
5 снежня ў Беларускім Замку прайшла сустрэча пра тэлефоннае і інтэрнэт махлярства
5 снежня ў Беларускім Замку адбылася сустрэча ў межах праграмы «Даведайся пра свайго суседа». Паразмаўлялі са спадарыняй Дыянай, прадстаўніцай паліцыі, аб тэлефонным/інтэрнет махлярстве. Якія псіхалагічныя/тэхнічныя хітрасці выкарыстоўваюць злачынцы?Аб чым патрэбна памятаць, каб не трапіць пад іх уздзеянне?Па якіх прыкметах адрозніць ашуканца? Запіс сустрэчы, дзе ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні і не толькі, можна паглядзець […]
Наталля Калегава праводзіць традыцыйныя кансультацыі па міграцыі ў Замку сёння з 18:00
Паважанае спадарства, сёння, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10
Литовские учёные критикуют белорусскую оппозицию за недостаточное внимание к литвинизму
✔ Мнения «ДИСКУССИЯ О ЛИТВИНИЗМЕ ОТДАНА МАРГИНАЛАМ» — ЛИТОВСКИЕ УЧЕНЫЕ КРИТИКУЮТ БЕЛОРУССКУЮ ОППОЗИЦИЮБелорусские демократы уделяют теме литвинизма слишком мало внимания. Они могли бы больше участвовать в культурной и интеллектуальной жизни Литвы. Нам, литовцам, которые защищают белорусские интересы и их культуру, было бы легче. Зная позицию белорусов, мы могли бы их цитировать. А сейчас получается, что […]
Збор на калядныя падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў сабраў 30% ад запланаванай сумы
Вітаначкі даражэнькія! Мы ад усёй душы хочам падзякаваць кожнай і кожнаму, хто далучыўся да збору на калядныя падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў. Дзякуючы вашай падтрымцы, мы ўжо сабралі 30 адсоткаў ад запланаванай сумы. Але збор яшчэ працягваецца, і кожны ваш унёсак – гэта крок да здзяйснення мары гэтых дзяцей. Мы верым, што разам мы зможам […]