Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Наталля Калегава праводзіць традыцыйныя кансультацыі па міграцыі ў Замку сёння з 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, сёння, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы: @nk_dapamoga Чакаем Вас! Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Дзень Волі 2025 у Вільні: відэа і расповяды пра братоў Луцкевічаў і дзеячоў БНР

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Выдатны пост пра Дзень Волі 2025 у Вільні ў чаце беларускай дыяспары Літвы з падзякай кіраўніцы Dapamoga! У тым ліку поўныя відэа з цікавымі расповядамі пра братоў Луцкевічаў і іншых дзеячоў БНР на Росах у Вільні і Пятрашунскіх могілках у Коўна.

Гатуюць да адкрыцця выставу «Гісторыя беларускага супраціву» ў Львове

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Забралі з друку і рыхтуем да адкрыцця новую выставу “Гісторыя беларускага супраціву”. Дзякуй усім беларусам, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні. Гэта яшчэ адзін унікальны праект, яго ўнікальнасць у тым, што гэта не грантавая гісторыя, беларусы самі сабралі інфармацыю, сабралі экспанаты, за ўласныя сродкі аплацілі друк. Мэта выставы, расказаць ва Украіне больш пра Беларусь і […]

Вялікая падзяка ўдзельнікам нацыянальнага свята з крыкам “Жыве Беларусь!”

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Велізарная падзяка ўсім, хто браў удзел у нашым нацыянальным свяце, хто крычаў “Жыве Беларусь!” да хрыпаты, хто з усёй любоўю спяваў усім нам да болю знаёмыя песні. Тым, хто рабіў такія прыгожыя здымкі, якія застануцца памяццю аб гэтых днях! Наш шлях не просты, але нас не разбіць, не спыніць, не стрымаць! Жыве Беларусь! І будзе […]

Сотні беларусаў у Вільні адзначылі Дзень Волі мітынгам і шэсцем да амбасады РБ

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Увечары Дня Волі сотні беларусаў сабраліся на Лукішскай плошчы Вільні на святочны мітынг, на якім прагучалі гімны Літвы і БНР, звярнуліся з прамовамі да прысутных Святлана Ціханоўская, Эмануэліс Зінгерыс, Томас Тамілінас, выступіў фальклорны калектыў “Світанак” пад кіраўніцтвам Марыны Струнеўскай. З плошчы беларусы рушылі ў шэсці з вялікімі беларускім і літоўскім сцягамі да амбасады РБ, дзе […]

У Літве адзначылі Дзень Волі як сімвал барацьбы за свабоду Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Мы ў Літве адзначылі Дзень Волі – сакральны дзень для кожнага беларуса. Гэта дзень нашай гісторыі, гонару і непахіснага імкнення да свабоды. Сёння мы прайшлі разам, каб нагадаць сабе і свету, што Беларусь працягвае змагацца за сваю волю. Нашы жоўтыя біркі ззялі на маршы, як сімвал салідарнасці з палітвязнямі, якія застаюцца за кратамі. Мы памятаем […]

Беларусы Літвы адзначылі Дзень Волі 2025 узняццем бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Раніца Дня Волі 2025 у беларусаў Літвы пачалася з узняцця бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы пад гімн БНР, абвешчанай у 1918 годзе. Са святочнай прамовай і падзякамі Літве за падтрымку выступіла Святлана Ціханоўская, павіншавалі беларусаў са святам Юозас Олекас і Жыльвінас Павілёніс, сказаў сваё слова пра незалежнасць Анатоль Лябедзька. Беларусы і літоўцы разам завязалі бчб-стужачкі […]

Lietuvos Raudonojo Kryžiaus kviečia į nemokamą online seminarą apie Lietuvos ekonomiką kovo 27 d.

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Lietuvos Raudonojo Kryžiaus приглашает вас зарегистрироваться и принять участие в онлайн-семинаре “Пять неожиданных и неочевидных сторон литовской экономики”, который состоится в четверг 27 марта в 17:00. Хотите понять, чем литовская экономика отличается от экономики соседей, почему её нельзя сводить к стереотипам и в чём её специфика? На этой лекции мы поговорим о пяти фактах, которые […]

Дзень Волі 25 сакавіка 2025 года ў Вільні: беларусы адзначаюць з барабанамі і гарачым сэрцам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дзень Волі 25 сакавіка 2025 года, Вільня. Агністы рытм барабанаў і гарачыя сэрцы беларусаў, якія любяць сваю краіну і абавязкова вернуцца ў яе з перамогай! І пабудуюць Вольную Беларусь! З Днём Волі, шаноўныя!