Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

30 ліпеня ў Вільнюсе пляценне маскіравальных сетак і канцэрты IX фестывалю карыльённай музыкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 30 ліпеня 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з пастарам царквы “Біблейскі шлях” Анатолем Дзмітруком. 19:00 — з 2 па 30 ліпеня, кожную сераду канцэрты IX Міжнароднага фестывалю карыльённай музыкі.

Літоўская вячэра ў Caritas 1 жніўня з ежай, музыкай і гульнямі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Літоўская вячэра ў Caritas. Запрашаем вас на ўжо сталую традыцыяй вячэру супольнасці, якая адбудзецца ў гэтую пятніцу, 1 жніўня! 1 жніўня Цэнтр Caritas, Kalvarijų g. 39 (уваход з вуліцы Krokuvos, уніз па лесвіцы) 18:00 (калі хочаце гатаваць на месцы – прыходзьце раней) Тэма вечара – Літва Прыгатуйце ці прынясіце сваю любімую літоўскую страву, каб падзяліцца […]

Беларусы Вільні правялі 148-ы штотыднёвы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларусы Вільні далучыліся да 148-га штотыднёвага панядзелкавага мітынгу салідарнасці з Украінай. На Кафедральнай плошчы прагучала пратэстная песня “Муры” — яе выканалі Сяргей Космас і Сяргей Ціханоўскі. Беларусы дэмакратычнага руху, дзе б яны ні знаходзіліся, заўсёды былі і застаюцца разам з Украінай. https://youtu.be/XlzdBQcHKRE?feature=shared

29 ліпеня: заняткі па псіхалогіі і клуб літоўскай мовы ў Замку ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 29 ліпеня 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай. 19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў “Размоўны аўторак у Замку”.

Клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку ў Вільнюсе кожны аўторак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Размоўны аўторак у Замку! Клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. Калі хочаце не толькі вучыць, але і размаўляць — далучайцеся! Кожны аўторак 19:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10, Vilnius Гаворым па-літоўску, весела і без страху!…

Інфармацыйная сустрэча ў Варшаве: дапамога ў складанай жыццёвай сітуацыі для ўцекачоў і асоб з абаронай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Інфармацыйная сустрэча: Дапамога ў складанай жыццёвай сітуацыі Прадстаўнік дэпартамента па справах замежнікаў OPS Warszawa сумесна з дабрачынным фондам „DAR LOSU” запрашаюць на адкрытую сустрэчу для тых, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі і шукае падтрымкі ў Польшчы. Запрашаем:– уцекачоў,– асоб з міжнароднай абаронай,– людзей, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дата: 28 ліпеня (панядзелак) Час: 17:30 Адрас: […]

148-ы штотыднёвы мітынг у падтрымку Украіны пройдзе 28 ліпеня ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У панядзелак на Кафедральнай плошчы ў Вільні пройдзе ўжо 148-ы штотыднёвы мітынг у падтрымку Украіны. Гэтым разам да івэнту далучацца Святлана і Сяргей Ціханоўскія, каб паказаць: падтрымка Украіны з боку беларусаў і беларусак застаецца нязменнай нават праз 1250 дзён пасля пачатку вайны, а нашая салідарнасць не саслабла. Прыходзьце з украінскімі і беларускімі сцягамі. Пакажам, што […]

Беларусы Вільні адзначылі 27 ліпеня як Дзень Незалежнасці і салідарнасць з палітвязнямі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

27 ліпеня на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з палітвязнямі беларусы Вільні адзначылі дату, якая з 1991-га да 1996 года ў нашай краіне святкавалася як Дзень Незалежнасці. У 1990-м у гэты дзень падпісалі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая…

9 жніўня ў Вільнюсе пройдзе роварны прабег у гонар беларускіх раварыстаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства! Дарагія сябры! 9-га жніўня, у той дзень, які 5 год таму зьмяніў нас назаўжды, аб 11:00 адбудзецца роварны прабег у гонар тых раварыстаў, якія былі нашымі вачыма на маршах ды іншых акцыях, ды якія папярэджвалі беларусаў пра засады і кардоны лукашэнкаўскіх карнікаў. Старт: амбасада Рэспублікі Беларусь (Mindaugo g. 13).Фініш: Лукішскі пляц.Прыязджайце на роварах […]