Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

СУСТРЭЧА ПА ПЫТАННЯХ МІГРАЦЫІ І ІНТЭГРАЦЫІ Сёння 25 верасня з 16:00, кіраўніца Dapamoga Наталля Кал…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА ПА ПЫТАННЯХ МІГРАЦЫІ І ІНТЭГРАЦЫІ Сёння 25 верасня з 16:00, кіраўніца Dapamoga Наталля Калегава праводзіць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях міграцыі і інтэграцыі. Каб забраніраваць зручны для вас час, калі ласка, звяжыцеся з Наталляй наўпрост (кантакт Наталлі — @nk_dapamoga). Будзем рады дапамагчы Пятніца 25 верасня з 16:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

КЛУБ «ІМПРАВІЗАЦЫЯ» ЗАПРАШАЕ ПАДЛЕТКАЎ!Клуб зносін і развіцця «Імправізацыя» запрашае падлеткаў ад …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КЛУБ «ІМПРАВІЗАЦЫЯ» ЗАПРАШАЕ ПАДЛЕТКАЎ! Клуб зносін і развіцця «Імправізацыя» запрашае падлеткаў ад 9 да 17 гадоў паспрабаваць сябе ў маўленчай і тэатральнай творчасці — без сцэнарыя і загадзя падрыхтаваных роляў! Пад кіраўніцтвам трэнера ўдзельнікаў чакае вясёлая і дынамічная размінка, заданні на хуткасць мыслення і рэакцыі, развіццё фантазіі і пачуцця гумару. Будзем прымяраць новыя ролі, развіваць […]

Пятніца, 25 верасня11:00 – канферэнцыя «Спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўс…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Пятніца, 25 верасня 11:00 – канферэнцыя «Спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу» у Музеі Марыі і Юрыса Шлапялісаў 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga: https://dapamoga.org/be/donations Падтрымаць можна любы збор […]

DJ CLAMOROSO: ЗРАБІ ГУЧНЕЙДзяніс — беларус з Нясвіжа, які 14 гадоў пражыў у Італіі, а сёння дзеліць…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

DJ CLAMOROSO: ЗРАБІ ГУЧНЕЙ Дзяніс — беларус з Нясвіжа, які 14 гадоў пражыў у Італіі, а сёння дзеліць сваё жыццё паміж Літвой і Італіяй і рэгулярна становіцца за DJ-пульт. І нават яго творчы псеўданім — CLAMOROSO — мае італьянскую гісторыю. У дзяцінстве яго італьянскі бацька часта казаў яму: «Denis, sei troppo rumoroso» — «Дзяніс, ты […]

КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА 150-ГОДДЗЯ АЛАІЗЫ ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКІ) Ў ВІЛЬНІ У пятніцу, 25 верасня, а 11:00 у Вільні …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА 150-ГОДДЗЯ АЛАІЗЫ ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКІ) Ў ВІЛЬНІ У пятніцу, 25 верасня, а 11:00 у Вільні адбудзецца канферэнцыя «Спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу», прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння адной з найбольш значных постацяў беларускай культуры — Алаізы Пашкевіч, вядомай пад псеўданімам Цётка. Канферэнцыя стане нагодай яшчэ раз звярнуцца да спадчыны Цёткі і […]

СУБОТНІК У ЗАМКУ У гэтую суботу, 26 верасня, з 11:00 да 17:00, збіраемся ў Беларускім Замку на субот…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУБОТНІК У ЗАМКУ У гэтую суботу, 26 верасня, з 11:00 да 17:00, збіраемся ў Беларускім Замку на суботнік! Беларускі Замак — гэта наш агульны дом, а значыць, час ад часу яму патрэбныя нашы рукі, клопат і крыху сумеснай працы Будзем разам наводзіць парадак у Замку і добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол яго. Запрашаем усіх, хто мае час […]

ЗБОР «ПЕРШЫЯ КРОКІ НА ВОЛІ» ПАСПЯХОВА ЗАВЕРШАНЫ!У нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай падтрымцы мы …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗБОР «ПЕРШЫЯ КРОКІ НА ВОЛІ» ПАСПЯХОВА ЗАВЕРШАНЫ! У нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай падтрымцы мы сабралі ўсю неабходную суму, каб дапамагчы нашым нядаўна вызваленым героям і гераіням зрабіць свае першыя крокі на волі Мы ўжо перадалі па 100 еўра амаль усім — тыя самыя першыя кішэнныя грошы, якія чалавек можа самастойна патраціць на тое, што […]

Чацвер, 24 верасня14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку14:00 – 2…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 24 верасня 14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку 14:00 – 21:00 – прыём масажыста ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў […]

«Папяровы пірог» — выстава калажоў Наталлі КарнеевайЗапрашаем 29 верасня ў ZOLAK на адкрыццё выстав…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

«Папяровы пірог» — выстава калажоў Наталлі Карнеевай Запрашаем 29 верасня ў ZOLAK на адкрыццё выставы калажоў «Папяровы пірог» Наталлі Карнеевай. У праграме вечара: майстар-клас па калажы музыка ад Вячкі Красуліна размовы пра паперу, калаж і жыццё невялікі святочны фуршэт Будзе магчымасць паглядзець выставу, пагаварыць, паспрабаваць сябе ў калажы і проста добра правесці вечар у кампаніі […]

УВАГА: ФЭЙКАВЫЯ АКАЎНТЫ АД ІМЯ DAPAMOGAСябры, мы ўжо паведамлялі, што ў сацыяльных сетках і месендж…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА: ФЭЙКАВЫЯ АКАЎНТЫ АД ІМЯ DAPAMOGA Сябры, мы ўжо паведамлялі, што ў сацыяльных сетках і месенджарах з’яўляюцца фэйкавыя акаўнты, якія пішуць людзям ад імя Dapamoga або нашых прадстаўнікоў. На жаль, такія выпадкі працягваюцца, таму яшчэ раз просім вас быць уважлівымі і нагадваем пра правілы бяспекі. Мы афіцыйна звярнуліся ў праваахоўныя органы Літвы ў сувязі з […]