Беларусь

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

15 студзеня 1994 г. Беларусь наведаў Біл Клінтан. Яго сустракалі Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебі…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

15 студзеня 1994 г. Беларусь наведаў Біл Клінтан. Яго сустракалі Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч. Палітык быў у Беларусі толькі дзень, але паспеў наведаць Курапаты, дзе ўсклаў кветкі, каб ушанаваць памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тады сама адкрыў ва ўрочышчы мемарыяльны знак ад народу ЗША, які назвалі «лава Клінтана». Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]

7 Чижей № 138Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская: «Адмовіўшыся ад бязвы…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей № 138 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская: «Адмовіўшыся ад бязвыбараў, вы пратэстуеце супраць рэальнасці рэжыму»— Затрыманне Nizkiz— Гісторыя палітзняволенага Вадзіма Храсько Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka

14 студзеня 1893 г. у Вільні нарадзілася паэтка Канстанцыя Буйло. У 1914 г. выйшаў першы яе зборнік…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

14 студзеня 1893 г. у Вільні нарадзілася паэтка Канстанцыя Буйло. У 1914 г. выйшаў першы яе зборнік «Курганная кветка», вокладку аздобіў Язэп Драздовіч. Верш «Люблю…» стаўся вядомай песняй*. У «Гісторыі беларускае літаратуры» Максім Гарэцкі назваў творцу «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай у нашай паэзіі». *Кампазітар – Мікола Равенскі. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]

13 студзеня 1893 г. у Смілавічах нарадзіўся мастак Хаім Суцін. Яго імя на іўрыце значыць «жыццё». З…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

13 студзеня 1893 г. у Смілавічах нарадзіўся мастак Хаім Суцін. Яго імя на іўрыце значыць «жыццё». З 1913 г. працаваў у парыжскім мастацкім «Вуллі». На малой радзіме творцы дзеіць музей «Прастора Хаіма Суціна». *Да 2012 г. у Беларусі не было яго працаў. У 2013-м «Белгазпрамбанк» прывёз карціну «Ева», што ў 2020-м увасобіла дух жаночай рэвалюцыі.Падкаст, […]

12 студзеня 1591 г. Менску надалі герб: барокавы шчыт, у блакітным полі – Маці Божая* на срэбным во…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

12 студзеня 1591 г. Менску надалі герб: барокавы шчыт, у блакітным полі – Маці Божая* на срэбным воблаку ў чырвона-сінім убранні, побач з ёю – два анёлы і два херувімы. Прататыпам лічаць цудадзейны абраз Маці Божай Менскай, які з’явіўся каля ракі Свіслач у 1500 г. *На пячатках магістрату герб розны: рукі Дзевы Марыі то складзеныя […]

11 студзеня 1907 г. забаранілі першую беларускую легальную газету «Наша доля»*. Стварылі яе ў 1906 …

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

11 студзеня 1907 г. забаранілі першую беларускую легальную газету «Наша доля»*. Стварылі яе ў 1906 г. вілянчук Іван Тукеркес і група сябраў БСГ. Пачатковы нумар (10 000 паас.) адразу арыштаваў віленскі генерал-губернатар для «прафілактыкі». Канфіскацыю зазналі чатыры нумары з шасці. Сёмы знішчылі ў наборы.  *Культурніцка-палітычнае выданне на беларускай мове.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]

Гомельская праўда № 56 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Гомельская праўда № 56 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna

10 студзеня 1654 г. пачаўся з’езд у Пераяславе з удзелам казакоў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцк…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

10 студзеня 1654 г. пачаўся з’езд у Пераяславе з удзелам казакоў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага і расейцаў. 18 студзеня казакі перайшлі пад уладу цара. Праз гэта паміж РП і расейскім царствам узнік канфлікт. Пачалася вайна 1654-1667 гг. – «Крывавы патоп»*. *Гісторык Генадзь Сагановіч напісаў пра тыя падзеі кнігу «Невядомая вайна». Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]

Беларуская праўда № 56 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старо…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларуская праўда № 56 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot

9 студзеня 1897 г. у Мхінічах нарадзіўся пісьменнік і перакладнік Васіль Шашалевіч. Стварыў народны…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

9 студзеня 1897 г. у Мхінічах нарадзіўся пісьменнік і перакладнік Васіль Шашалевіч. Стварыў народны тэатр, хор і аркестр народных інструментаў. Пісаў п’есы*, граў на віяланчэлі і скрыпцы. У другой палове 1920-х працаваў кінасцэнарыстам. Рэпрэсаваны ў 1930-я, загінуў на лесапавале. *Першая яго п’еса – «Апраметная» («Зруйнаваная цемра»), тэкст знік. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]