Беларусь

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

28 ліпеня 1944 года вызвалілі Берасце, апошні беларускі горад, акупаваны немцамі

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

28 ліпеня 1944 г. вызвалілі Берасце*, апошні беларускі горад, які заставаўся акупаваным немцамі. У наступе бралі ўдзел фармаванні І Беларускага фронту і Дняпроўская вайсковая флатылія. Гэтым днём цяпер адзначаюць свята гораду**. *На ўспамін адну з берасцейскіх вуліц назвалі «28 ліпеня».**У 2019-м Берасце святкавала сваё 1000-годдзе. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны […]

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, усталяваная на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

26 ліпеня 1965 г. у Менску нарадзіўся мовазнаўца Зміцер Саўка

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

26 ліпеня 1965 г. у Менску нарадзіўся мовазнаўца Зміцер Саўка*. Любоў да роднай мовы яму прышчапіла бабуля. Стварыў праграму «Моўнік» на Белсаце і сэрвіс «Добрапіс». Аўтар кнігі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце». *У 1984 г. быў сярод студэнтаў, якія выступілі супраць руйнавання будынку тэатру. Гэта першая акцыя пратэсту ў паваеннай гісторыі Беларусі. Яшчэ больш цікавостак […]

Гомельская праўда № 84: галоўныя навіны рэгіёну Гомельшчына

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Гомельская праўда № 84 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna

Ініцыятыва ByProsvet збірае беларускі самвыд і рэалізоўвае культурніцкія праекты

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

25 ліпеня з’явілася ініцыятыва ВyProsvet, што збірае ўвесь беларускі самвыд. Спярша (з 2020 года) нашыя сябры выдавалі і распаўсюджвалі незалежныя газеты і ўлёткі ў Беларусі, а з 2022 г. пачалі яшчэ і рэалізоўваць культурніцкія праекты*. *Напрыклад, «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» альбо выхад календара «Every Day». Цікавосткі замаўляйце на сайцеПадтрымаць нас можна тут Яшчэ больш […]

Беларуская праўда № 84: Навіны тыдня на адной старонцы па Беларусі і рэгіёнах

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларуская праўда № 84 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot

24 ліпеня 1792 г. адбыліся вызначальныя баі паміж Рэччу Паспалітай і Расейскай імперыяй

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

24 ліпеня 1792 г. адбыліся вызначальныя баі ў вайне паміж Рэччу Паспалітай ды Расейскай імперыяй. Вайну абвясціла Кацярына ІІ, бо Рэспубліка адмовілася ад расейскага пратэктарату. Войска РП блізу двух месяцаў змагалася за ідэі Канстытуцыі 3 траўня, але дзяржава нашых продкаў усё ж капітулявала. Расея і Прусія падзялілі яе ў другі раз. Яшчэ больш цікавостак вы […]

У Беларусі супрацоўніку «Нямецкага Чырвонага крыжа» вынесены смяротны прысуд

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей № 165 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— У Беларусі супрацоўніку «Нямецкага Чырвонага крыжа» вынесены смяротны прысуд— Аварыйная сітуацыя пасля ўрагану ў Мазыры— У палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк выявілі хранічны панкрэатыт Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka

23 ліпеня 1922 г. у Менску адбылося аднаўленне незалежнай Беларускай Мітраполіі

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

23 ліпеня 1922 г. у менскім Саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла адбыўся Сінод. Пастанавілі аднавіць незалежную Беларускую Мітраполію*, а таксама ўвесці ў набажэнствы родную мову. 18 жніўня абвясцілі і Беларускую аўтаномную царкву.  *Мітрапалітам Менскім і Беларускім абралі Мельхісэдэка (Міхаіла Паеўскага). Святар паслядоўна бараніў нацыянальныя каштоўнасці, праз што зазнаў рэпрэсіі. Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]

22 ліпеня 1895 г. у Глыбокім нарадзіўся авіяканструктар Павел Сухі, стваральнік рэактыўнай авіяцыі

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

22 ліпеня 1895 г. у Глыбокім нарадзіўся авіяканструктар Павел Сухі*. Адзін са стваральнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой рэактыўнай авіяцыі. Аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, звыш трыццаці з якіх пабудавалі і выпрабавалі. *Канструяваць самалёты пачаў у 1920 г. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch