Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сярод сумных навін здараюцца і добрыя: палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА. Як бы пачвары не імкнуліся атруціць беларусам кожную хвіліну, людзі нават за кратамі вераць у шчасце. Жыццё працягваецца, а для сапраўднага кахання няма перашкодаў! Мы жадаем Андрэю і Ірыне кахаць, марыць, знаходзіць моц і падтрымку адзін у адным, і, канешне, […]

Максіму Знаку спаўняецца 41 год

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год. Адвакатам, мабыць, цяжэй за іншых. Цяжка, калі пачвары сцвяржаюць, што твая адукацыя, твая праца нічога не каштуе, бо часам не да законаў. Але ўсё гэта аднойчы пройдзе. Дыктатар адправіцца на сметніцу гісторыі, а закон і права будуць адноўлены. Мы жадаем Максіму свабоды, новых песень […]

Анджэй Пачобут — 17 месяцаў за кратамі: журналіст стаў сімвалам беларуска-польскага сяброўства

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​У апошнія дні галоўны пацук і яго памагатыя абрынуліся на Польшчу: прапаганда аб’яўляе яе амаль галоўным ворагам, знішчаюцца польскія могілкі. А памятаеце закрыццё “Польскай школы”, пераслед “Саюза палякаў”, справы аб рэабілітацыі нацызму? У гэты ж час журналіста і сябра “Саюза палякаў” Анджэя Пачобута ўжо 17 месяцаў трымаюць за кратамі за … распальванне варажнечы! Дарэчы, не […]

Казка пра пацучыны кароль: сатыра на беларускую дыктатуру

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сёння ў нас будзе казка. У адной краіне ўладу захапілі пацукі. На пасадах, у арміі, у міліцыі людзей амаль не засталося – пацукі там заселі. А каралём у іх быў стары тлусты вусаты пацук, які вельмі любіў спалучэнне чырвонага і зялёнага, спевы Саладухі, хакей і каб яго называлі прэзідэнтам. Аднойчы, акурат у дзень ведаў, пацучыны […]

Студэнт Раман Карпук асуджаны на 3 гады за лісты з заклікам сумленна лічыць галасы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Студэнт Раман Карпук быў асуджаны на тры гады калоніі за лісты чальцам выбарчых камісій, дзе хлопец заклікаў сумленна падлічваць галасы. “Суд” вырашыў, што Раман такім чынам “перашкодзіў ажыццяўленню выбарчых правоў”. Хутка за тое ж самае пачнуць судзіць Міхаіла Хаміцэвіча, Мікалая Карабко, Вячаслава Дашкевіча і Таццяну Заяц. Здаецца, пад “выбарчымі правамі” пацукі разумеюць сваё пацучынае права […]

Хунта замяніла «перагорнутую старонку» на тотальныя пошукі ўдзельнікаў 2020 года

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Тэма пра старонку, якую трэба абавязкова перагарнуць, неяк знікла з наратыву галоўнага пацука (няўжо зразумеў, што гэта немагчыма?!) Зараз у хунты новая мэта: знайсці, пасадзіць, запалохаць усіх. Сотні, калі не тысячы, пацукоў на розных пасадах занятыя праглядам фотак за 2020 г, пошукам каментаў, лайкаў і рэпостаў. Тоны бумагі марнуюцца на сфабрыкаваныя справы, у судах працуе […]

Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве: яму пагражае 15 гадоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае 15 гадоў, а ён перад пасяджэннем кажа маці “Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам“, а потым “Жыве Беларусь!” І мы ведаем: мы сапраўды пераможам. Пакуль побач такія людзі, як Дзяніс. Тыя, хто былі раней звычайнымі беларусамі, а потым аднойчы сталі героямі. Тыя, каго не […]

Марыю Успенскую перавялі ў Навінкі, суды над каментатарамі па справе Зельцэра працягваюцца

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Марыю Успенскую перавялі ў “Навінкі”. А каментатараў па справе Зельцэра працягваюць судзіць. За каменты накшталт “загінуў герой, падох фашыст” людзі атрымліваюць тэрміны. І ні суддзі, ні пракуроры, ні міліцыя не пытаюцца, нават думкі няма запытацца, хто з загінулых герой, а хто фашыст. Добра ведаюць. А яшчэ іх вельмі абражаюць каменты пра “вынас смецця”. Не трэба […]

31 год незалежнасці Украіны: беларусы выказалі падтрымку ва ўмовах расійскай агрэсіі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Роўна 31 год таму Украіна атрымала незалежнасць. Роўна паўгады Украіна вымушана весці крывавую вайну за незалежнасць, за само сваё існаванне. Украінцы, сябры! Мы, беларусы, ведаем, што гэта – жыць побач з імперскай Расіяй, якая стагоддзямі разважае пра братэрства, і адначасова імкнецца знішчыць, забіць у суседзях усё, што робіць нацыю нацыяй: мову, культуру, гісторыю. Але вы […]

Міколе Дзядку споўнілася 34 гады: партрэт двойчы палітвязня-анархіста

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​23 жніўня Міколе Дзядку споўнілася 34 гады. Аграхунта заўсёды намагаецца выставіць анархістаў нейкімі хуліганамі (у рапартах час ад часу з’яўляюцца яе ўлюбёныя “анархисты и футбольные фанаты”). Але анархізм – зусім не тое, чым нас пужае прапаганда. Анархізм – ён не пра разбурэнне і зруйнаванне, ён пра правы і свабоды людзей. І вось ён, сапраўдны анархіст, […]