Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш: узгадаем яе словы пра волю

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А яшчэ сёння дзень народзінаў вялікай Ларысы Геніюш. Таму – узгадаем яе словы. Воля – ня тое, што рукі разьвяжуць,зьменяць на большую клетку малую.Воля – ня тое, што«вольны ты» – скажуць.Воля – то воля, якую адчую.  Жыве Беларусь!

Памяць пра жнівень 2020 года: шлях да волі і пакаленне перамен у Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Вы памятаеце, як гэта было? Кожны памятае. Колеры. Галасы. Твары. Рукі. Музыка. Няспынны рух. Шчасце рухацца. Шчасце бачыць і чуць. Неверагодна. Немагчыма. Быццам нейкая анамалія адчыніла дзверы ў паралельнае вымярэнне, падобнае да нашага, але іншае. Бо ў нашай рэчаіснасці можна піць віно на Манмартры, танчыць у Рыа, падняцца на Эверэст, але некаторыя рэчы тут дакладна […]

Чатыры гады пасля выбараў беларусы захоўваюць веру ў змены і справядлівасць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чатыры гады таму мы, беларусы, ухапіліся за магчымасць змяніць ілжывага, бяздарнага прэзідэнта. Падчас і пасля  выбарчай кампаніі мы самі сябе ўразілі сваёй прагай справядлівасці, салідарнасцю, узаемадапамогай, мужнасцю.Зараз бачна, што большасць з нас былі міралюбівымі і наіўнымі: нам здавалася, што рэжым сыдзе, калі пабачыць, як нас многа.Нягледзячы на жорсткае падаўленне пратэстаў, мы верым, што наша Беларусь […]

Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш, беларускай дысідэнткі і паэткі, якая перажыла сталінскія лагеры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш, першай беларускай дысідэнткі і вялікай паэткі, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася У незалежнай Беларусі Геніюш двойчы спрабавалі рэабілітаваць. Але ёй не знайшлося месца ў нацыянальнай літаратуры. Чаму сталася немагчымаю рэабілітацыя жанчыны, віна якой – усяго толькі адданая любоў да Айчыны?.

Святлана Ціханоўская заклікае да салідарнасці з Беларуссю і падтрымкі беларусаў унутры і за мяжой

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Маўчанне – не значыць згода», – Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю «Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга […]

9 жніўня пройдуць акцыі салідарнасці з Беларуссю ў розных гарадах свету

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ужо заўтра 9 жніўня. Дзе пройдуць акцыі? Заўтра, 9 жніўня, будзе чацвёртая гадавіна выбараў у Беларусі і разам з тым Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Заўтра і ў наступныя дні ў розных гарадах свету беларусы выйдуць на акцыі і зладзяць імпрэзы, якія адбудуцца: Варшава, 18:00. Plac Żelaznej Bramy  Вільня, 18:00. Кафедральная плошча Клайпеда, 19:00. Ля […]

Фракцыя Каманда Латушкі і Рух За Свабоду падтрымлівае Святлану Ціханоўскую як лідарку дэмакратыі

Блёк Воля #Палітыка

Пазіцыя фракцыі “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду”Фракцыя “Каманда Латушкі і “Рух “За Свабоду” заяўляе, што падтрымлівае прыняцце пратаколу аб узаемадзеянні паміж Каардынацыйнай радай, Аб’яднаным пераходным Кабінетам і офісам Святланы Ціханоўскай, які ў тым ліку акрэслівае тэрмін дзейнасці Святланы Ціханоўскай у якасці лідаркі дэмакратычных сіл. Мы лічым прагучаўшую на ІІІ Канферэнцыі “Новая Беларусь” прапанову прадстаўніка […]

Партыі і аргкамітэт не падтрымліваюць падаўжэнне легітымнасці С. Ціханоўскай пасля 2025 года

Блок Салідарнасьць #Палітыка

ЗАЯВА. Мы, удзельнікі Мемарандума: партыя “Народная Грамада”, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і аргкамітэт па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця” заяўляем: Мы не згодныя з вынесеным на канферэнцыю “Новая Беларусь” рашэннем аб падаўжэнні легітымнасці С. Ціханоўскай пасля 2025 года.Яно прынятае з парушэннем дэмакратычных прынцыпаў і без узгаднення з большасцю палітычных структур.Лічым гэта стратэгічнай памылкай, якая гуляе […]