Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Уладзімір Дубоўка: 125 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

О Беларусь, мая шыпшына,зялёны ліст, чырвоны цвет!У ветры дзікім не загінеш,чарнобылем не зарасцеш. 125 гадоў таму нарадзіўся адзін з самых таленавітых беларускіх паэтаў Уладзімір Дубоўка. У дзень народзінаў творцы згадваем яго жыццёвы шлях і чытаем вершы. Чытаць далей Спасылка без VPN

15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва паміж Тэўтонскім ордэнам і саюзам Літвы і Польшчы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва, адна з найбуйнейшых бітваў Сярэднявечча. Яна стала кульмінацыяй супрацьстаяння паміж Тэўтонскім ордэнам і саюзам Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. На полі пад вёскай Грунвальд у сучаснай Польшчы сышліся дзве вялізныя арміі – больш за 60 тысячаў ваяроў з абодвух бакоў. Гэты бой не толькі вызначыў лёс прускіх […]

Чатыры гады таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

4 гады таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча 14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў […]

Беларус Барыс Скосыраў абвясціў сябе каралём Андоры ў 1934 годзе, але быў арыштаваны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А вы ведалі пра беларуса, які стаў каралём Андоры? Ну то сустракайце: кароль Андоры Барыс І Барыс Скосыраў нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні. Яго маці належала да дробнай беларускай шляхты, а бацька быў кавалерыйскім харунжым. У біяграфіі Скосырава было шмат супярэчнасцяў: ён сцвярджаў, што ў дзяцінстве сябраваў з каралём Брытаніі Эдуардам VIII, вучыўся ў […]

11 ліпеня 2023 года быў забіты Алесь Пушкін — памяць пра мастака і яго творчасць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін. Шмат добрых слоў напісана і сказана, а мы ўзгадаем стары верш Анатоля Вярцінскага. Дзівак чалавек… Глядзіць на расінку макавую,а цэлае сонца бачыць перад сабой. Дзівак чалавек… Бярэ звычайную ракавіну і чуе ў ёй акіянскі прыбой. Дзівак чалавек… Бачыць сцяжынку гладкую, а марыць аб трудных, цярністых шляхах з іх круцізною,з […]

Алесь Пушкін пра прэцэдэнт для краіны і святкаванне 25 сакавіка ў Бобры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Алесь Пушкін: «Мы прэцэдэнт для нашай краіны. Нас можна задзьмуць у адзін момант, як свечку» Вечна жывы і радасны Алесь Пушкін з гарачым сэрцам прамаўляў пра роднае мястэчка Бобр, сваю каханую жонку і дзетак, пра свята 25 сакавіка. Ён заўважаў прыгожае і спрыяльнае нават там, дзе іншыя бачылі толькі цемру. У гадавіну жудаснай трагедыі, калі […]

Два гады таму памёр палітзняволены беларускі мастак Алесь Пушкін

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Два гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, […]

1906: Нелегальны настаўніцкі з’езд у Мікалаеўшчыне і пакаранне Якуба Коласа

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нелегальны настаўніцкі з’езд, за які Якуб Колас адсядзеў тры гады (прычым не за сябе, але ён усё роўна нікога не здаў уладам) 9 ліпеня 1906 года каля вёскі Мікалаеўшчына сабраліся каля трыццаці настаўнікаў з розных мясцінаў Беларусі. З’езд быў нелегальны, таму адбываўся таемна. Сярод тых, хто прыехаў, былі Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), Алесь Сянкевіч, Іван […]

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна» — тры гады хіміі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна» Тры гады хіміі, даведалася @radiosvaboda. Хлопца часова вызвалілі. https://nashaniva.com/371964 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371964

7 ліпеня — дзень нараджэння Янкі Купалы, голасу беларускай нацыі і класіка літаратуры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Паэт, які стаў голасам беларускай нацыі 7 ліпеня – дзень нараджэння Янкі Купалы. Ён не проста адзін з найвялікшых беларускіх творцаў. Купала – класік нацыянальнай літаратуры, пясняр, які стаў голасам свайго народа ў эпоху зменаў, выпрабаванняў і надзеі. Ён стварыў новы ўзровень беларускай літаратуры, вывеўшы яе з фальклорнага, этнаграфічнага кантэксту ў сферу высокага мастацтва. У […]