Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

​​А вось кажуць, КДБ ужо не той, толькі і ўмее, што збіраць данаты за данаты. Хлусня і дэзінфармацыя…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​А вось кажуць, КДБ ужо не той, толькі і ўмее, што збіраць данаты за данаты. Хлусня і дэзінфармацыя ад ворагаў стабільнасці! КДБ можа ўсё. Можа далучыцца па відэасувязі да фуршэта рэлакантаў і сапсаваць ім апетыт. Можа зняць трылер на ўзроўні расейскага серыяла. А якія змовы раз на месяц прыдумляе і раскрывае! І гэта не ўсё, […]

​​38 гадоў – вялікі тэрмін для чалавека. Але не для тых, хто страціў дом, здароўе ці родных з-за Чар…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​38 гадоў – вялікі тэрмін для чалавека. Але не для тых, хто страціў дом, здароўе ці родных з-за Чарнобыля. Аварыя, катастрофа, трагедыя – так прынята казаць пра Чарнобыль. Трагічны няшчасны выпадак. Але калі ўжо па ўсёй Еўропе зашкалілі датчыкі радыяцыі, СССР адзначаў першамай і зганяў людзей на святочныя дэманстрацыі. Памылка ператварылася ў злачынства – жудаснае […]

Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»Святлана Ціханоўская: «С…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе […]

26 красавіка – гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Падрыхтавалі для вас тэматычную ўлётку. Нажаль, падзеі апо…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

26 красавіка – гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Падрыхтавалі для вас тэматычную ўлётку. Нажаль, падзеі апошніх месяцаў вымушаюць паставіць пытальнік пасля “ніколі зноў”. Файл для друку тут.

Ужо чацвёрты дзень народзінаў Марыя Калеснікава сустракае за кратамі. Увесь гэты час пацукі імкнуцца…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ужо чацвёрты дзень народзінаў Марыя Калеснікава сустракае за кратамі. Увесь гэты час пацукі імкнуцца яе знішчыць. Спачатку маральна, а потым, калі стала зразумела, што маральна не атрымаецца, і фізічна. Ці думала яна, што яе парваны пашпарт стане сімвалам барацьбы? Наўрад ці. Яна проста прыняла рашэнне застацца, бо па-іншаму не магла. Ці ведала, што апынецца ў […]

Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі КалеснікавайСвятлана Ціханоўская: «24 красавіка – дз…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна? У Беларусі […]

Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення. […]

Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза “Нафтан”, судзяць у закрытым рэжыме.Раней Вол…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза “Нафтан”, судзяць у закрытым рэжыме. Раней Вольгу шмат разоў затрымлівалі. Аднойчы яна правяла за кратамі 75 сутак запар па адміністрацыйных артыкулах. Але прынцыпова не з’язджала, заставалася ў Беларусі. Ведаеце, пра беларусаў у Беларусі не прынята казаць шмат. Нельга распавесці, хто што рабіў і робіць для сваёй краіны. Прыцягнуць да […]

​​Наталлю Малец абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмізму”. Яна не рабіла экстрэмісцкіх рэпостаў, …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Наталлю Малец абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмізму”. Яна не рабіла экстрэмісцкіх рэпостаў, яе не затрымлівалі на маршах. Яна пісала лісты і пераводзіла грошы палітвязням. Наталля сама ў 2021 г атрымала дамашнюю хімію за абразу пачуццяў нейкага занадта ўразлівага пацука і ведае, як цяжка бывае несправядліва асуджаным.  Пераводамі са сваёй невялікай пенсіі яна дапамагла 114 незнаёмым людзям. […]

Сёння дзень народзінаў мужнага, смелага і шчырага Сцяпана Латыпава. Тры з паловай гады пацукі імкнуц…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння дзень народзінаў мужнага, смелага і шчырага Сцяпана Латыпава. Тры з паловай гады пацукі імкнуцца знішчыць яго фізічна і маральна, бо ён увасабляе адразу ўсё, што яны ненавідзяць. Чалавек з кветкамі. Чалавек з Плошчы Перамен. Звычайны хлопец, якога планавалі хутка зламаць. Вось толькі ён не зламаўся. Уся гісторыя яго пераследу – гэта нейкі бясконцы сярэднявечны […]