Антаніна Канавалава, вызваленая па памілаванні давераная асоба Ціханоўскай, выехала з Беларусі і нарэшце сустрэлася са сваімі дзецьмі Відэа апублікавала маці Антаніны.
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Наталлі Ладуцька асуджана на 4 гады і штраф 24000 рублёў за дапамогу палітвязням
Наталлі Ладуцька 60 гадоў. Ёй прысудзілі 4 гады зняволення і 24000 рублёў штрафу. У справе Наталлі 177 эпізодаў, і кожны эпізод – гэта грашовы перавод ці пасылка ў сіза. Два гады яна дасылала грошы і пасылкі незнаёмым людзям, бо толькі так магла дапамагчы. Часам мы чуем, што лепшыя людзі даўно з’ехалі ці селі, што засталіся […]
Студэнт гістфака БДУ Аляксандр Серада загінуў пасля катаванняў у міліцыі падчас пратэстаў
Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду Пасля затрыманняў хлопцам зацікавіўся КДБ, і ён з’ехаў у Польшчу. https://nashaniva.com/363843Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363843
Глеб Рубанаў пра Канстытуцыю Беларусі і правы чалавека ў сучасным грамадстве
Канстытуцыя Беларусі: чамадан без ручкі Глеб Рубанаў «Любое грамадства, у якім не гарантаваныя правы і не вызначаны падзел уладаў — не мае Канстытуцыі». Гэты, напісаны больш за дзвесце гадоў таму, артыкул з французскай «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна» на дзіва трапна апісвае сучасны стан Рэспублікі Беларусь. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN
Памер Валянцін Іваноўскі, былы палітзняволены, вызвалены ў траўні 2024 года
#dissidentby Стала вядома, што пасля вызвалення абарвалася жыццё былога палітзняволенага Валянціна Іваноўскага. Валянцін Іваноўскі – жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па арт. 368 ч. 1 («Абраза прэзідэнта»). Па выніках судовага працэсу яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Валянцін адбываў у Наваполацку (ПК-1). У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, […]
Да дня народзінаў Тодара Кляшторнага: сапраўдныя паэты жывуць у паэзіі
Сапраўдныя паэты не вучацца паэзіі, яны ў ёй жывуць. Да дня народзінаў Тодара Кляшторнага Многія паэты пачыналі з пошуку сімвала-псеўданіма, які б — як таемны ключ ці код — раскрываў найбольш адметнае і характэрнае ў іх творчасці. Тодару Кляшторнаму рабіць гэта не было неабходнасці: сам лёс паклапаціўся пра тое загадкавае і таямнічае, падарыўшы яму рэдкае […]
Францішак Аляхновіч: жыццё і творчасць вялікага беларускага драматурга
Францішак Аляхновіч. Нязручная праўда кніг Ігнат Кустаў 9 сакавіка 1883 года ў Вільні нарадзіўся хлапчук, якому наканавана было змяніць калі не ўвесь свет, дык маленькія сусветы асобных людзей — і вялікі сусвет беларускага тэатру. Францішак Аляхновіч, чалавек вялікай прагі да жыцця і вялікага сумлення, пакінуў нам нашмат больш, чым проста п’есы і кнігі. Чытаць падрабязней Чытаць […]
Святлана Ціханоўская адзначае другую гадавіну ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
Святлана Ціханоўская – з нагоды другой гадавіны ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада«Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея. Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. «Як ён сябе адчувае сёння?», «Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?», «Як яго […]
8 сакавіка ў Беларусі: дзень барацьбы жанчын за роўныя правы і салідарнасць
Сёння дзень барацьбы жанчын за роўныя правы, дзень салідарнасці жанчын і з жанчынамі. Такім ён быў напачатку, потым ці то ўлады, ці то гандляры цюльпанамі ператварылі яго ў свята вясны, усмешак, кахання і вось гэтага ўсяго. На 8 сакавіка звычайна звяртаюцца да жанчын. А мы звернемся спачатку да мужчын. За апошнія 5 гадоў беларусы – […]
72-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць у дзявяты раз па абвінавачванні ў тэрарызме ў Беларусі
Мабыць, можна зразумець, навошта жорстка пераследуюць і выносяць дзікунскія прысуды палітыкам, ці журналістам, ці анархістам, ці рэйкавым патрызанам, ці былым міліцыянтам, ці проста медыйным асобам. Але здараецца так, што пацукі як учэпяцца ў звычайнага непрыметнага чалавека! Чаму? 72-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць у дзявяты – у дзявяты! – раз, ён у спісе тэрарыстаў. Вынікі часткі з […]