Алесь Разанаў Мова Празрысты звон,грымотны грукат,скалісты свіст,магутны гул —усе разрозненыя гукіцяклі,каб зліцца у агул.Хісталі ўздыбленыя далі,глыбаста білі ў небасхіл.I ў немату не прападалі,а западаліі раслі.I ціш і гром,і звон і шорахспляліся ніткаю радства, —калі з грудзей, нямых і чорных,аднойчымова прарасла. З днём роднай мовы, сябры!Жыве Беларусь!
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Дзіцячага анколага Алену Шарафановіч не адпраўляюць у калонію, яна будзе на хіміі
Дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам Алену Шарафановіч не сталі адпраўляць у калонію Яна будзе на хіміі. https://nashaniva.com/362203 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362203
Дзякуй службам эвакуацыі ў Беларусі, якія ратуюць жыцці і свабоду людзей
Нешта ў апошнія дні зашмат абмяркоўваюць балбатню розных старых маразматыкаў. Надакучыла. Давайце лепш падзякуем людзям, якія моўчкі робяць сваю справу. У Беларусі. Унутры краіны, дзе, здаецца, не засталося паветра нават для слова. А яны дзейнічаюць, ратуючы жыцці і свабоду беларусаў. Дзякуй службам эвакуацыі, якія не кінулі ўсё і не з’ехалі, а дапамагаюць выбрацца іншым: былым […]
Грамадзянін ЗША Шугаеў расказаў пра зняволенне і вызваленне з беларускай турмы
«Думаў, хочуць зладзіць правакацыю на мяжы» Грамадзянін ЗША Шугаеў, якога вызвалілі з беларускай турмы, расказаў @zerkalo_io пра сваё жыццё, зняволенне і вызваленне. https://nashaniva.com/362166 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362166
Год таму памёр палітвязень Ігар Леднік ад спынення сэрца ў зняволенні
#dissidentby Год таму не стала палітвязня Ігара Ледніка. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова. Ігар Леднік быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Барысаве. Ён быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку Ігару Ледніку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў. Згодна з матэрыяламі […]
72-гадовага Васіля Дземідовіча пачынаюць судзіць у дзявяты раз у Смалявіцкім раёне
72-гадовага Васіля Дземідовіча пачынаюць судзіць у дзявяты разУ судзе Смалявіцкага раёна 20 лютага будуць разглядаць ужо дзявятую крымінальную справу супраць пенсіянера. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу будзе весці суддзя Аляксандр Казлоўскі. Агулам Васіля асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У […]
Беларусы свету адзначаюць Дзень Роднай Мовы з мерапрыемствамі ў розных гарадах
Далучайцеся да мерапрыемстваў з нагоды Дня Роднай Мовы! Беларусы свету адзначаюць свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе і захоўвае нашую культуру і ідэнтычнасць. Каб разам адсвяткаваць гэты важны дзень, мы прапануем далучыцца да івэнтаў, якія ладзяцца ў вашым горадзе. 20 лютага Хайфа, Ніжні горад15:00 – Рэпетыцыя жаночых спеваў18:00 – Святкаванне дня нараджэння моўнага клуба 21 […]
Алена Маўшук расказала пра сямейную драму пасля вызвалення з палітвязні
«Дзеці сказалі, што я здрадзіла ім». Вывезеная палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра сямейную драмуЭкс-палітзняволеная Алена Маўшук, вызваленая разам з Андрэем Кузнечыкам і Мікалаем Шугаевым 12 лютага пры пасярэдніцтве амерыканскіх дыпламатаў, расказала @zerkalo_io, чаму дзеці лічаць яе здрадніцай, як калісьці даўно ўзяла на сябе віну былога мужа і што для вызвалення ёй давялося двойчы напісаць прашэнне […]
Вызвалены ў Беларусі амерыканец Мікалай Шугаеў страціў 20 кг і мае падазрэнне на сухоты
Сталі вядомыя падрабязнасці пра вызваленага ў Беларусі грамадзяніна ЗША — пасля беларускага СІЗА «ён страціў 20 кг вагі, зрок, ёсць падазрэнне на сухоты» Як паведаміў тэлеканал «Дождж» мужчыну клічуць Мікалай Шугаеў. У Беларусі ён правёў за кратамі пяць месяцаў. У чэрвені 2024 года яго затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — і ў суме прызначылі 60 […]
Улады стварылі фэйкавыя боты «Нашай Нівы» — не адпраўляйце ім інфармацыю
Улады стварылі фэйкавыя боты «Нашай Нівы» — не вядзіцеся! У праўладных каналах з’явілася інфармацыя пра фэйкавы бот нібыта «Нашай Нівы» @nashanivabel_bot Ні ў якім разе не адпраўляйце ім інфармацыю! Звяртаем увагу, што мы цяпер увогуле не практыкуем сувязі праз боты. Бяспечна камунікуйце з Рэдакцыяй праз рэдакцыйны акаўнт @nn_editor.