Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Церашковіч пра Дзень народнага адзінства і палітычнае аб’яднанне ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Церашковіч: «Рукамі тых, хто нас катаваў, мы аб’ядналіся на адной палітычнай прасторы» 17 верасня Лукашэнка павіншаваў беларусаў з так званым «Днём народнага адзінства». Гэтае свята ўлады абвясцілі ў 2021 годзе як дзяржаўнае, але «сшыць» расколатае грамадства з яго дапамогай відавочна не атрымліваецца. А дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі сцвярджае, што 17 верасня «адзначалася многія гады», […]

Які кошт для беларусаў мела «ўз’яднанне» пасля Пакта Молатава-Рыбентропа?

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чаго беларусам каштавала «ўз’яднанне»? Звычайна, калі гаворка заходзіць пра наступствы Пакта Молатава — Рыбентропа для Беларусі, у першую чаргу як вельмі станоўчая з’ява адзначаецца «ўз’яднанне Заходняй і Усходняй частак Беларусі». Але якім коштам гэта было зроблена, як правіла, не згадваецца. Колькі ж беларусам каштавала ўз’яднанне? Чытаць далей Спасылка без VPN

Памілавана 25 палітвязняў напярэдадні Дня народнага адзінства

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілавана 25 палітвязняў Сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын. Іх імёнаў не называюць. У паведамленні пра ўказ аб памілаванні сцвярджаецца, што яно праводзіцца «напярэдадні Дня народнага адзінства». Так улады ад 2021 года называюць 17 верасня, дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Пра іх дэпартацыю нічога не паведамляецца.

Журналісту Ігару Ільяшу прысудзілі 4 гады калоніі за каментары і інтэрв’ю незалежным СМІ

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Журналісту Ігару Ільяшу прызначылі 4 гады калоніі за каментары і інтэрв’ю незалежным СМІМінскі гарадскі суд прызначыў палітзняволенаму журналісту Ігару Ільяшу чатыры гады пазбаўлення волі, піша @radiosvaboda. Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў Ігара вінаватыі паводле арт. 369 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 361 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Нагадаем, Ігара Ільяша затрымалі 22 кастрычніка 2024 […]

26 гадоў таму гвалтоўна выкрадзены Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

26 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі 16 верасня 1999 года з ужываннем гвалту былі выкрадзены першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнесмен, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі. Паводле сведчання колішняга начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя і […]

Жонка Міколы Статкевіча расказала пра апошні кантакт і знікненне мужа

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела размаўляць з імЖонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла расійскаму выданню «Новая газета», што падала ў міліцыю заяву, што яе муж пасля таго, як яго спрабавалі насуперак волі выдварыць з краіны 11 верасня, бясследна знік. Таксама яна расказала пра матывы ягонага выбару і чаму ён не мог зрабіць інакш. […]

15 верасня 1911 года нарадзіўся паэт і перакладчык Юлі Таўбін, ахвяра сталінскага тэрору

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Жыў кнігай і з няспыннай прагай тварыць. Юлі Таўбін 114 гадоў таму, 15 верасня 1911 г. нарадзіўся Юлі Таўбін — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Паэт быў расстраляны ў чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўзросце 26 гадоў. «Можна ганарыцца, што ў Беларусі быў свой Рэмбо (я […]

Мікола Дзядок дае першае вялікае інтэрв’ю пасля вызвалення і расказвае пра катаванні

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення Блогер і анархіст Мікола Дзядок апынуўся ў турме паводле крымінальнай справе другі раз за дзесяць гадоў — і другі раз быў вызвалены праз памілаванне. Калі ў 2015 годзе ён выйшаў на волю проста ў Мінску, то цяпер — пасля амаль пяці гадоў беспрэцэдэнтнага ціску, катаванняў, бясконцых штрафных ізалятараў […]

Статкевіч, абвешчаны вызваленым, знойдзены ў калоніі ў Глыбокім

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі ў Глыбокім Пра гэта @nashaniva даведалася з вартай даверу крыніцы. https://nashaniva.com/377016 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/377016

Беларусы сабралі больш за 100 тысяч еўра для прымусова вывезеных палітвязняў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Беларусы сабралі больш за 100 тысяч еўра для прымусова вывезеных з Беларусі палітвязняў Першапачаткова планавалі сабраць 50 тысяч еўра. Падтрымаць збор можна па спасылцы