Пракурор Смаргонскага раёна Клышэвіч упэўнены, што ўдзельнікі несанкцыянаваных масавых мерапрыемства…

Пракурор Смаргонскага раёна Клышэвіч упэўнены, што ўдзельнікі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў толькі брыдкасловяць і агучваюць лозунгі.

Менавіта на гэтым пасыле грунтуецца папярэджанне пракурора, якое атрымаў жыхар Смаргоні Ілля Петуноў з нагоды таго, што ён разам з непаўнагадовым сынам наведвае несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, чым “не ў поўнай меры забяспечвае бяспеку дзіцяці”.
І ў выпадку чаго пракурор прыстрашыў нават дзяржаўнай абаронай сына Іллі Петунова.
Здаецца, не ў той бок глядзіць пракурор. Лепей бы папярэдзіў тых педагогаў, якія падазраюцца ў фальсіфікацыі выбараў. У вельмі значнай ступені менавіта іх паводзіны вывелі людзей на масавыя мерапрыемствы, бо не толькі выхаванне, а ўвогуле будучыня дзяцей у небяспецы.

https://www.facebook.com/100005889330463/posts/1431954777010820/