У Смаргоні на перадавую змагання з носьбітамі лозунга “Жыве Беларусь!” і бел-чырвона-белай сімволікі кінуты участковыя РАУС. На іх ускладзены абавязак складаць пратаколы. Яны спяшаюцца, іншы раз робяць памылкі, кожнаму ў пратакол у абавязковым парадку запісваюць персанальнае агучванне таго лозунга за здароўе Беларусі. А потым у судзе міліцэйскія сведкі гэта даказаць не могуць.
Складаюць пратакол на ўдзельніцу мерапрыемства, якая непазвальная, бо у масцы, і ў аб’ктыў відэакамеры твар не трапляў. Але сведкі прымудраюцца ідэнтыфікавць па адзенні і дамскай сумачцы на плячы. Маюць выгляд настолькі дасведчаных, што ведаюць гардэроб удзельніц!
З другога фланга на пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў націскае пракурор раёна Клышэвіч. Ён шчыруе на папярэджаннях.
Яны выглядаюць іншы раз анекдатычна.
…
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=1443370015869296&id=100005889330463
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ