2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп …

2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў

Напачатку восені ў Смаргоні з’явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянтаў, а таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянты даюць ілжывыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на прадпрымальніка.

55-гадовы Рамуальд Улан аказвае друкарскія паслугі, у ягоным офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі. Неабыякавыя людзі некалькі дзён неслі прадпрымальніку тэхніку, кампʼютары і паперу, каб ён мог працягваць дзейнасць.

Крыніца: @belsat