28.12 Рамуальд Улан адказвае ў судзе за змест ўлётак невядомага аўтара.Сёння суд Смаргонскага раёна …

28.12 Рамуальд Улан адказвае ў судзе за змест ўлётак невядомага аўтара.

Сёння суд Смаргонскага раёна распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка Рамуальда Улана.
Ён абвінавачваецца ў паклёпе, то бок распаўсюдзе загадзя ілжывых, якія ганьбяць іншую асобу, звестак (арт.188 Крымінальнага кодэкса), ў адносінах да 7 супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.
Справу разглядае суддзя Сяргей Боландзь, які да прызначэння суддзём працаваў у пракуратуры Смаргонскага раёна.
Абвінавачванне падтрымлівае пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч.
Сутнасць абвінавачвання ў тым, што Рамуальд Улан сфатаграфаваў улёткі невядомага аўтара і невядома кім расклееныя у грамадскіх месцах, а затым размясціў фота у групе “Слухі Смаргонь” сацыяльнай сеткі “У кантакце”.

Поўны тэкст:
https://www.facebook.com/100005889330463/posts/1516307705242193/

Спасылкі на посты:
https://vk.com/wall-46627078_727859?reply=727913
https://vk.com/wall-46627078_727859?reply=727915