Аляксандра Нагелу са Смаргоні адправілі ў калонію на тры гады за 13 каментароў пра міліцыянтаўНамесн…

Аляксандра Нагелу са Смаргоні адправілі ў калонію на тры гады за 13 каментароў пра міліцыянтаў

Намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці спецтранспарту Аляксандра Нагелу абвінавачвалі ў распальванні сацыяльнай варожасці — мужчына пакінуў 13 каментароў, у якіх негатыўна выказаўся пра дзеянні міліцыянтаў падчас акцый пратэсту пасля мінулагодніх выбараў.

Свае дзеянні мужчына патлумачыў спантаннай нявытрыманасцю эмоцый. І нават задаў пракурору пытанне пра тое, як ён расцэньвае дзянні асобаў без апазнавальных знакаў. Пытанне павісла ў паветры, бо дзяржабвінаваўцу пытанні не задаюцца.

Нагела і адвакат звярнулі ўвагу на тое, што адзін каментар у чаце датычыўся да відэароліка, у якім адлюстроўваліся дзеянні расійскіх праваахоўных органаў, але ён узяты абвінавачваннем у якасці ключавога, у якасці закліку да сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Дзяржабвінаваўца заявіў, што не мае значэння дзяржаўная прыналежнасць супрацоўнікаў.

Падрабязнасці bit.ly/3kp9tAg