У Смаргоні судзяць былога настаўніка за «паклёп на прэзідэнта»
Андрэя Пятроўскага, які выкладаў у школе грамадазнаўства, вінавацяць у тым, што ў сакавіку ён паказаў вучням 11 класу відэа пад назвай «Конституция ушла в проституцию!». На ім быў лагатып, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Бок абвінавачвання лічыць, што ролік змяшчае загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць прэзідэнта.
«Здаў» настаўніка сын мясцовай чыноўніцы, які быў сярод вучняў. Ён зняў усё на мабільны тэлефон і скінуў у адзін з чатаў. Менавіта пасля гэтага Андрэй Пятроўскі быў звольнены і на яго завялі крымінальную справу. Цяпер былому настаўніку пагражае да 5 гадоў турмы. Вінаватым сябе ён не вызнае.
Крыніца: @viasna96