У чатырох дзяцей пад Смаргоньню пацьвердзіўся дэльта-штам каранавірусуУ рэабілітацыйна-аднаўленчым ц…


У чатырох дзяцей пад Смаргоньню пацьвердзіўся дэльта-штам каранавірусу

У рэабілітацыйна-аднаўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргоньню была зафіксавана ўспышка COVID-19. У чатырох дзяцей у цэнтры «Лясная паляна» пацьвердзіўся дэльта-штам каранавірусу. Як паведаміў галоўны санітарны лекар Аляксандар Тарасенка, сытуацыя ў цэтры — стабільная. Цяпер там кругласутачна знаходзіцца мэдычная і санітарна-эпідэміялягічная службы.

Источник: Радио Свобода