Дзмітрый — жыхар Смаргоні, асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пад пастом Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).
Згодна з матэрыяламі следства, Дзмітрый яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач «з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота: “Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”».
З 29 снежня 2021 года Дзмітрый адбываў тэрмін ў ПУАТ N43 у Магілёве. Па інфармацыі @dissidentBY, мужчына скончыў жыццё самагубствам, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння.
У дадзены момант «Вясна» спрабуе атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі