ЖОРСТКІ ПРЫСУД У СМАРГОНІ
суддзя суда Смаргонскага раёна Сяргей Боландзь агалосіў прысуд па справе Яўгена Шулюка, які абвінавачваўся ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта краіны.
Вырак: 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ( у народзе – “хімія”).
Адзначу, што пракурор “ацэньваў” здзейсненае Яўгенам Шулюком у 3 гады такога пакарання. А гэта трошкі здзівіла, бо раней па падобных справах, якія разглядаліся ў Смаргоні, пакаранні прызначаліся паводле патрабаванняў дзяржаўнага абвінаваўцы. Хаця і разам з “зніжкай” прысуд застаецца жорсткім.