«Сядзеў на лаўцы і пратэставаў супраць вайны»Сёння каля 17:00 гадзін быў затрыманы жыхар Смаргоні А…

«Сядзеў на лаўцы і пратэставаў супраць вайны»

Сёння каля 17:00 гадзін быў затрыманы жыхар Смаргоні Аляксей Мароз, бацька трох непаўнагдовых дзяцей.

Ён сядзеў на лавачцы на цэнтральнай плошчы горада насупраць райвыканкама. Падыйшлі да яго два чалавекі ў цывільным і спыталі, чаму ён тут сядзіць. А той і адказаў, што пратэстуе супраць вайны. У выніку яго затрымалі і даставалі ў Смаргонскі РАУС. На працягу трох гадзін не адпушчаны.

Спіс затрыманых (абнаўляецца) bit.ly/35xDOZJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna