КАМПАНІЯ ПАДТРЫМКІ «ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ»Сення, 25 сакавіка, на Дзень Волі фонд «Краіна для…

КАМПАНІЯ ПАДТРЫМКІ «ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ»

Сення, 25 сакавіка, на Дзень Волі фонд «Краіна для жыцця» і Fundacja «Dissidentby» запускаюць кампанію «Пакуль усе не будуць вольныя», дзе вядомыя беларусы і беларускі будуць падтрымліваць нашых палітычных зняволеных не толькі інфармацыйна, але і напрамую. У той час, калі свет спрабуе справіцца з усведамленнем вайны, людзі часткова забыліся пра палітвязняў у нашай краіне. На вялікі жаль, працэс барацьбы з дыктатурай не атрымаўся хуткім. Замест чаканага спрынту мы атрымалі доўгі крос, з вялікай колькасцю перашкод і падводных камянёў.

На гэтым працяглым шляху мы, неабыякавыя і салідарныя,- адзіныя, хто можа быць голасам ізаляваных ад грамадства людзей. Эфектыўная падтрымка чалавека ў зняволенні не можа быць разавай. Толькі рэгулярнае ўключэнне палітычных актараў, апазіцыйных лідэраў, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў/ак краіны можа гарантаваць захаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя дысідэнтаў і іх блізкіх. Акрамя таго, людзі ўнутры краіны часта запалоханыя і не гатовы гаварыць аб сваіх блізкіх з-за страху пераследу. Тым гучней павінен быць голас тых, хто такую магчымасць мае, знаходзячыся па-за дасяжнасцю крывавых лап дыктатуры.

Як гэтага дасягнуць?

Найбольш чуваць у сучасным свеце галасы вядомых прадстаўнікоў/іц праваабарончай супольнасці, грамадзянскіх актывістаў/ак, апазіцыйных лідэраў/ак і журналістаў/ак. Менавіта яны маглі б узяць папячыцельства над тым ці іншым вязням/вязынкай рэжыма, каб абараняць інтарэсы зняволенага/ай на розных медыя-пляцоўках, у СМІ, агучваць праблемы не размытых тысяч палітвязняў, а канкрэтнага чалавека і яго сям’і.

Па ўсім пытанням на конт удзела ў кампаніі можна звярнуцца праз наш бот
@StranafundPZ

Далучайцеся!