29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім онлайн-марафоне салідарнасці, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх:
Зеркало;
Звычайны ранак;
Белсат ТV;
Еўрарадыё;
Радыё Свабода;
Радыё Ўнэт;
Страна для жизни;
Беларускі расследавальніцкі цэнтр;
Брестская газета;
Маланка Медиа;
Медыязона;
Наша Ніва;
Радыё Рацыя;
Салідарнасць;
BPN/Pozirk;
Hrodna.life;
Kyky.org;
Nexta;
Reform.by
Tribuna.com і многія іншыя.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным:
Дабрачынны фонд Краіна для жыцця
Dissidentby
INeedHelpBY
ByMedSol,
Палітвязынка
Анархічны чорны крыж – Беларусь
Razam
BY_help
БAП «ДА ВОЛІ»
Беларуская Рада культуры
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці,
Фонд беларускай салідарнасці BYSOL
Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB
Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону. Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.