МАРАФОН САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМІ «НАМ НЕ ЎСЁ АДНО»Заўтра, 29 ліпеня, а 10 гадзіне пачнецца в…

МАРАФОН САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМІ «НАМ НЕ ЎСЁ АДНО»

Заўтра, 29 ліпеня, а 10 гадзіне пачнецца вялікі марафон салідарнасці з палітзняволенымі. Беларускія медыя і актывісцкія праекты, палітыкі, блогеры, спартоўцы і культурныя дзеячы аб’яднаюцца, каб сабраць грошы ў дапамогу беларускім палітзняволеным. Цягам 12 гадзін з розных студый і ў розных краінах збяруцца неабыякавыя беларусы каб нагадаць усім, что нам не ўсё адно. Што мы робім ўсё магчымае, каб дапамагаць тым, хто мае такую патрэбу.

Больш падрабязна тутhttps://t.me/stranafund/10909

Трансляцыя будзе тутhttps://www.youtube.com/live/5qVAw4zPJ4o

Правілы бяспекі:

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, не рэпосціце трансляцыю марафона, а таксама не пакідайце лайкі і каментары з персанальных акаўнтаў. Калі вы знаходзіцеся ўнутры краіны і хочаце заданаціць грошы, папарасіце аб гэтым сваіх сяброў, якія жывуць за мяжой і памятайце, што данаціць з беларускіх і расейскіх банкаўскіх рахункаў небяспечна.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ