УСЕБЕЛАРУСКІ МАРАФОН «НАМ НЕ ЎСЕ АДНО»29-30 ліпеня больш за 20 беларускіх незалежных медыя аб’яднал…

УСЕБЕЛАРУСКІ МАРАФОН «НАМ НЕ ЎСЕ АДНО»

29-30 ліпеня больш за 20 беларускіх незалежных медыя аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім онлайн-марафоне салідарнасці, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных. Да эфіру далучыліся блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Агулам сабралі 574 тысячы еўра за два дні. Па выніках марафону сродкі павінны размеркаваць паміж фондаў, ініцыятыў і арганізацый, якія займаюцца дапамогай палітвязням і іх родным.

Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» браў удзел у марафоне як арганізацыя, якая павінна атрымаць некаторую частку грошай, сабраных беларусамі і накіраваць гэтыя сродкі ў сем’і.

Колькі грошай атрымала нашая арганізацыя?

Па ўмовах правядзення марафону была створана Назіральная рада, у якую ўвайшлі прадстаўнікі СМІ. Рашэнне па размеркаванні сродкаў прымаліся калегіяльна радай на падставе пададзеных заявак ад арганізацыі. На сённяшні дзень фонд падпісаў усе неабходныя дакументы і чакаем пералічэння сумы ў памеры 18 тысяч еўра. Па заканчэнні вызначанага радай перыяду фонд падасць справаздачу аб мэтавым выкарыстанні атрыманай спонсарскай дапамогі са сродкаў марафону. Прымаць справаздачу будуць прадстаўнікі Назіральнай рады.

ВАЖНА! Атрыманыя сродкі з марафону ў 100% аб’ёме будуць накіраваны ў сем’і атрымальнікаў і не могуць быць выкарыстаны для пакрыцця адміністрацыйных расходаў арганізацыі.

Падаць заяўку на аказанне матэрыяльнай дапамогі ад фонду https://forms.gle/52Wmk8yxFL5A2kGY6

Умовы атрымання дапамогі:

ваш блізкі палітвязень;
вы ніколі раней не атрымлівалі матэрыяльныя выплаты ад нашай арганізацыі.

ЗАСТАЕМСЯ НА СУВЯЗІ, КАБ ДЗЯЛІЦЦА З ВАМІ НАВІНАМІ!