Фонд «Краіна для Жыцця» далучаецца да праваабарончых арганізацыйМы, каманда Фонду, падпісваем «Прынц…

Фонд «Краіна для Жыцця» далучаецца да праваабарончых арганізацый

Мы, каманда Фонду, падпісваем «Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі», прымаючы на сябе абавязкі прыкладаць усе намаганні для падтрымкі і абароны інтарэсаў людзей, якія падвяргаюцца ціску і пагрозам.

«Наш Фонд заўсёды прытрымліваўся і прытрымліваецца пастулатаў і стандартаў правоў чалавека, і мы не па чутках ведаем, як гэтыя пастулаты разбіваюцца аб рэаліі жыцця пры існым у Беларусі рэжыме. Таму, мы не пакінем нашу дзейнасць, пакуль на волю не выйдзе апошні палітвязень і пакуль не надыдзе той дзень, калі правы чалавека будуць выконвацца ў Беларусі», – Вольга Зазулінская, кіраўніца Фонду.

«Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў» – гэта збор прафесійных і этычных правілаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцаў і іх прафесійнай дзейнасці. З імі можна азнаёміцца на сайце Беларускага Дому правоў чалавека. На сённяшні дзень гэты дакумент падпісалі 46 беларускіх арганізацыяў.