Памёр расійскі палітвязень Аляксей Навальны
Расейская служба выканання пакаранняў паведамляе пра смерць у калоніі вядомага расейскага палітыка Аляксея Навальнага.
Згодна з паведамленнем турэмшчыкаў, пасля прагулкі Навальны адчуў сябе кепска, ды згубіў прытомнасць. Дактары хуткай медычнай дапамогі канстатавалі смерць палітыка.
Аляксей Навальны знаходзіўся ў зняволенні ад студзеня 2021 года. Ён быў прызнаны палітвязнем.