1⃣Па якіх пытаннях кансультуюць нашы спецыялісты?
• Працоўнае права
• Адміністрацыйнае права
• Грамадзянскае права
• Жыллёвае права
• Гаспадарчае права
• Права сацыяльнага забеспячэння
• Крымінальнае права
• Іншыя галіны беларускага права, дзе патрэбна дапамога юрыста
2⃣Хто можа атрымаць дапамогу?
У межах праекту мы аказваем юрыдычную падтрымку сваякам палітвязняў і беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і знаходзяцца ўнутры краіны ці былі вымушаныя яе пакінуць, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі.
3⃣Як адбываецца працэс працы?
Спецыялісты працуюць у рэжыме тэкставых зносін праз Telegram-бот з 10:00 да 19:00 па Менскім часе ў працоўныя дні. Праз бот вы атрымаеце першасную кансультацыю, а таксама пры неабходнасці вам дапамогуць падрыхтаваць неабходныя дакументы (заявы, скаргі і г.д.) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Калі вам патрэбна прававая кансультацыя, падказка ці нават суправаджэнне, выйдзіце на сувязь з намі праз @stranafundyd_YD_bot у Telegram.
Спецыялісты распрацуюць інструкцыю па абароне вашых правоў у кожным канкрэтным выпадку і пастараюцца дапамагчы, калі гэта магчыма зрабіць здаля.