8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый БарэйчукУ 2020-ым Дзмітрый збіраў…

8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям’ю можна па спасылцы:
https://bysol.org/be/private/dboreychuk/