Грошы з першага траншу ў памеры 18 тысячаў еўраў цалкам пайшлі на выплаты сем’ям палітычных зняволеных і збор перадач для палітвязняў.
Другі транш у памеры 42 тысячы еўраў быў скіраваны на дапамогу сем’ям палітвязняў (27 тысячаў еўраў) і на кампенсацыю медычных выдаткаў палітвязняў (15 тысячаў еўраў).
Апошняя сума вычарпаная не да канца. На рахунку засталіся 10 175 еўраў.
Назіральная рада марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» правяла аўдыт выкарыстання выдаткаваных сродкаў і прыйшла да высновы, што яны былі выкарыстаныя па прызначэнні.
Фонд «Краіна для Жыцця» звярнуўся да Назіральнай рады з просьбай прыняць рашэнне што рабіць з астаткам грошай, і прапанаваў пакінуць нявыкарыстаныя сродкі на рахунку нашай арганізацыі з мэтай далейшага выкарыстання па прызначэнні.
Мы паведамім аб рашэнні Назіральнай рады, як толькі яно будзе прынятае.