Звярнуліся самастойна і дастаўленыя хуткай медычнай дапамогай з РУУС, ІЧУ, ЦІП – 1141 асобаў, з іх 95 чалавек з Акрэсціна.
Спектр траўмаў вельмі шырокі. Мінна-выбуховыя раненні атрымалі 64 асобы, агнястрэльныя – 45, электратраўмы – 3 чалавекі (ужыванне электрошокера), 9 асобаў маюць колата-рэзаныя раны, 203 асобы – пераломы рознай ступені цяжкасці, з іх у 9 пераломы зводу і асновы чэрапа (якія адназначна ставяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў), 37 грамадзянам прычыненыя траўмы хрыбетніка.
Нягледзячы на названыя факты, да гэтага часу не завялі ніводнай крымінальнай справы.
Акрамя таго ў спісе 2 мужчынаў, якія маюць траўмы, характэрныя для гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару і 5 мужчын, якія маюць траўмы ў пахавай вобласці, у тым ліку і палавыя органы.
Зафіксаваны толькі адзін зварот працаўніка міліцыі (дыягназ – вывіх сустава).